Беларусы рыхтуюцца да падаражання аўто.... 21.by

Беларусы рыхтуюцца да падаражання аўто...

05.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прынамсi, пра гэта сведчыць даныя беларускага бюро ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на папярэднiя звесткi мытнай статыстыкi, згодна якiм за першы месяц года, калi параўноўваць з леташнiм студзенем, фiзiчныя асобы павялiчылi iмпарт легкавых аўтамабiляў на 7,3 працэнта.

Зрэшты, нiчога дзiўнага, калi ўлiчваць, што гэтая тэндэнцыя можа быць выклiканая магчымым павышэннем беларускiх пошлiн на размытнёўку машын для фiзiчных асобаў да ўзроўню расiйскiх, якое мае адбыцца летам. Таму жаданне беларускiх аўтааматараў затаварыцца па пакуль дзейсных тарыфах цалкам зразумелае: з мытнай iнтэграцыяй нават бэушныя легкавушкi, што ўвозяцца з далёкага замежжа, могуць iстотна падаражаць. Таму за першы месяц года людзi, якiя чакаюць змен, i прыгналi з-за мяжы ў краiну больш за 7 тысяч адзiнак аўтамабiляў. Мiж iншым, практычна ўвесь аб'ём завезеных ў студзенi ў Беларусь легкавых аўтамабiляў забяспечылi менавiта фiзiчныя асобы, якiмi iмпартавана 97,9 працэнтаў машын. У грашовым выражэннi iмпарт аўтамабiляў фiзiчнымi асобамi ў студзенi вырас на 4,8 працэнта да 42,1 мiльёна долараў ЗША.

Разам з тым, нягледзячы на iнiцыятыўнасць аўтааматараў, iстотнае змяншэнне попыту з боку юрыдычных асобаў на iншамаркi ў цэлым скарацiла iмпарт легкавых аўтамабiляў у рэспублiку — у параўнаннi з леташнiм студзенем на 32,9 працэнта. У грашовым эквiваленце iмпарт аўтамабiляў знiзiўся на 38,6 працэнта да 43,2 мiльёна долараў. Яно i зразумела: з пачатку года з увядзеннем адзiнага мытнага тарыфу для Беларусi, Казахстану i Расii мытныя пошлiны на iмпарт аўтатранспарту для юрыдычных асобаў былi павышаныя да ўзроўню расiйскiх. Як вынiкае са звестак мытнага камiтэта, юрыдычныя асобы завезлi ў Беларусь усяго 154 аўтамабiлi, цi ў 27 разоў менш, чым у студзенi мiнулага года.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынамсi, пра гэта сведчыць даныя беларускага бюро ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на папярэднiя звесткi мытнай статыстыкi, згодна якiм за першы месяц года, калi параўноўваць з леташнiм студзенем, фiзiчныя асобы павялiчылi iмпарт легкавых аўтамабiляў на 7,3 працэнта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика