Жыллё стала больш даступным. 21.by

Жыллё стала больш даступным

05.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З першых дзён вясны пачаў дзейнiчаць Указ Прэзiдэнта Беларусi № 120, згодна з якiм максiмальная велiчыня льготнага крэдыту на будаўнiцтва жылых дамоў павялiчана да 100 працэнтаў кошту нарматыву плошчы жылога памяшкання што льготна крэдытуецца. Пракаментаваць нормы гэтага ўказа нашаму выданню згадзiўся начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Горваль.

— Якiя дадатковыя плюсы прадугледжвае дадзены дакумент для "чаргавiкоў" краiны?

— Адразу ўдакладню, што праз гэты ўказ рэалiзуецца сацыяльная накiраванасць палiтыкi дзяржавы па падтрымцы насельнiцтва пры вырашэннi асноўнага жыллёвага пытання. Цяпер у асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў з'явiлася магчымасць крэдытавання не 90 працэнтаў нарматыўна льготна крэдытуемых 20 квадратных метраў на кожнага члена сям'i, а 100 працэнтаў нарматыўнага кошту такога жылля.

Такiм чынам, грамадзянам пры будаўнiцтве цяпер ужо не трэба ўкладваць уласныя грошы на працягу будаўнiцтва жылога дома. А дамы па тэхналогii буйнапанэльнага домабудаўнiцтва сёння будуюцца на працягу 6—7 месяцаў, максiмум да года. Раней за гэты перыяд трэба было ўкладваць у будаўнiцтва мiнiмум 10—20 мiльёнаў рублёў. Цяпер мець такiя грошы на руках ужо не трэба. Заўважу, што льготныя крэдыты ў памеры 100 працэнтаў ад кошту жылля прадугледжаны для дамоў, што будуюцца з поўным аздабленнем. Калi дамы здаюцца ў эксплуатацыю без аздаблення, то льготны крэдыт застаецца на ўзроўнi 90 працэнтаў ад кошту жылля.

— А калi будуецца кватэра большай за нарматыўную плошчы?

— У гэтым выпадку за дадатковыя звыш 20 нарматыўных "квадратаў" на чалавека метры неабходна будзе плацiць ужо з уласнай кiшэнi.

— Указам № 120 зменены ўмовы льготнага крэдытавання i пры набыццi жылля?

— Так, для шматдзетных сем'яў, якiя паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы праз куплю кватэры (дома), iльготны крэдыт цяпер складае ўсе 100 працэнтаў максiмальнага памеру крэдыту па нарматыве будаўнiцтва такога жылля. Раней такi крэдыт для шматдзетных сем'яў складаў 90 працэнтаў. З 70 да 90 працэнтаў да максiмальнага памеру нарматыўнага крэдыту павялiчваецца цяпер i ўзровень iльготнага крэдыту для тых чаргавiкоў, якiя вырашылi набыць сабе жыллё. Дадзеная норма ўказа iстотна аблегчыць фiнансавы цяжар тым чаргавiкам, для якiх набыццё кватэры (дома) на другасным рынку з'яўляецца больш выгадным i хуткiм варыянтам пры паляпшэннi ўласных жыллёвых умоў. Гэты момант з'яўляецца найбольш актуальным у невялiкiх гарадках i вёсках, дзе новае будаўнiцтва не вядзецца так масава, або iснуе нават пустое жыллё.

Пры куплi жылля бескватэрныя жыхары цяпер змогуць атрымаць большы аб'ём крэдытных рэсурсаў i ўкладваць менш уласных сродкаў. Такiм чынам дзяржава падтрымлiвае тых грамадзян, у якiх сёння ўласных грошай не заўсёды хапае, каб набываць такое жыллё. У гэтым выпадку фiнансавы цяжар для iх цяпер расцягваецца па часе.

— Пры iснуючых заробках цяпер даволi цяжка стала будаваць жыллё ў сельскай мясцовасцi...

— Указ прадугледжвае, што для невялiкiх паселiшчаў з колькасцю насельнiцтва да 20 тысяч чалавек стаўка па льготным жыллёвым крэдыце памяншаецца з 3 да 1 працэнта гадавых.

Слушнае новаўвядзенне датычыцца шматдзетных сем'яў, што будуюць жыллё ў населеных пунктах з насельнiцтвам да 20 тысяч чалавек. Такiя сем'i цяпер змогуць атрымаць iльготныя крэдыты i на будаўнiцтва гаспадарчых пабудоў у памеры да 20 працэнтаў кошту будаўнiцтва нарматыву льготна крэдытуемай плошчы. Гэта звязана з тым, што апошнiм часам пашыраецца развiццё iндывiдуальнага будаўнiцтва, а падобным жыллём, у тым лiку, сталi больш цiкавiцца менавiта шматдзетныя сем'i.

— Усе гэтыя змяненнi па льготным крэдытаваннi датычацца толькi новых дагавораў?

— Увядзенне нормаў указа № 120 ажыццяўляецца з першых дзён сакавiка i распаўсюджваецца на новыя дагаворы, на дагаворы, па якiх крэдыты яшчэ не выдавалiся, а таксама на заключаныя адкрытыя дагаворы, па якiх жылыя дамы не былi ўведзены ў эксплуатацыю да 1 сакавiка. Так, калi дом да пачатку вясны не ўведзены ў эксплуатацыю, то льготныя крэдыты, пры неабходнасцi, будуць перагледжаныя.

— Рэалiзацыя гэтага ўказа Прэзiдэнта патрабуе значных дадатковых сродкаў? У час сусветнага фiнансавага крызiсу з боку дзяржавы гэта беспрэцэдэнтны прыстойны крок...

— Указ будзе дзейнiчаць на карысць простых звычайных людзей. Я лiчу, што кiраўнiк нашай дзяржавы клапатлiва ставiцца да iнтарэсаў i праблем сельскiх жыхароў i iншых "iндывiдуалаў", а таксама гараджан, якiм цяпер цяжка назапашваць вялiкiя грашовыя сродкi для будаўнiцтва жылля. Адзначу, што кошт пытання па гэтым указе ў аб'ёмах краiны складае многiя мiльярды рублёў.

Нормы ўказа накiраваныя на рэальнае павышэнне фiнансавай даступнасцi будаўнiцтва i набыцця жылля для ўсiх катэгорый насельнiцтва. Пэўным чынам дадзены ўказ падтрымлiвае i арганiзацыю жыллёвых кааператываў, у якiх жыллё будуецца з поўным аздабленнем. Гэта, у сваю чаргу, паспрыяе больш шырокаму выкарыстанню менавiта айчынных будматэрыялаў пры будаўнiцтве масавага жылля.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першых дзён вясны пачаў дзейнiчаць Указ Прэзiдэнта Беларусi № 120, згодна з якiм максiмальная велiчыня льготнага крэдыту на будаўнiцтва жылых дамоў павялiчана да 100 працэнтаў кошту нарматыву плошчы жылога памяшкання што льготна крэдытуецца. Пракаментаваць нормы гэтага ўказа нашаму выданню згадзiўся начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Горваль.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика