Расiя зрабiла стаўку на шчырасць i самаiронiю. 21.by

Расiя зрабiла стаўку на шчырасць i самаiронiю

11.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдаднi жаночага свята вызначыўся прадстаўнiк Расii на сёлетнiм песенным конкурсе. Набраўшы крыху больш як 20 % глядацкiх галасоў у фiнальным шоу, перамогу ў вынiку атрымаў музычны калектыў Пятра Налiча з лiрычнай i адначасова iранiчнай песняй "Lost and Forgotten". Ненамнога саступiлi хулiганiстаму бэнду контр-тэнар Алег Беразiнскiх i абаяльныя удмурцкiя "Буранаўскiя бабулi", якiм дасталiся адпаведна другое i трэцяе месца.

Нававыбраныя расiйскiя пасланнiкi паведамiлi, што лiчаць "Еўрабачанне" эстрадным конкурсам, — "а тое, чым мы займаемся, таксама лiчым эстрадай, то чаму б i не паспрабаваць свае сiлы", i што разлiчваюць спадабацца еўрапейцам — i перамагчы, а iнакш навошта ўвогуле ехаць на конкурс? Нiякага адмысловага шоу ў нумары Пётр Налiч — масквiч з баснiйскiмi каранямi — не плануе, аджартоўваючыся, маўляў i без таго давялося доўга па рынках хадзiць, падбiраючы касцюмы гурту.

Такiм чынам, на сёння не вызначылiся са сваiмi ўдзельнiкамi лiтаральна некалькi краiн — Германiя, Вялiкабрытанiя, Эстонiя i Грэцыя (ва ўсiх гэтых краiнах фiналы нацыянальнага адбору адбудуцца 12 сакавiка), Сербiя (фiнал 13 сакавiка, 3 выканаўцы выканаюць песнi Горана Брэгавiча, гледачы вызначаць пераможцу) i Швецыя (фiнал 13 сакавiка). Крыху пазней выканаюць абраныя песнi (канкурсанты ўжо вядомыя) Азербайджан, Боснiя i Ізраiль.

Канчаткова ўсе пытаннi, звязаныя з арганiзацыяй конкурсу, павiнны быць вырашаныя ўжо на наступным тыднi, падчас сустрэчы кiраўнiкоў дэлегацый усiх 39 краiн, што бяруць сёлета ўдзел у конкурсе. 22 сакавiка адбудзецца канчатковая жараб'ёўка парадку выступленняў канкурсантаў. Пакуль што вядома, што беларускiя ўдзельнiкi выйдуць на сцэну ў другой палове 1-га паўфiналу, 25 мая.

— Вы ўжо чулi запiсы каго-небудзь з нашых сёлетнiх супернiкаў? Хто спадабаўся? — пацiкавiлiся мы ў першага намеснiка старшынi праўлення АНТ Сяргея Хомiча, якi курыруе падрыхтоўку да "Еўрабачання" беларускiх удзельнiкаў — гурта "3+2".

— Так, мы праслухалi ўсё, што было адабрана да выхадных — гэта ж частка нашай падрыхтоўкi, ведаць, з кiм давядзецца выступаць на адной сцэне. Усiм спадабалася песня армянскай спявачкi Евы Рывас, як выканаўцы добра выглядае турэцкая каманда "maNga", але песня ў iх рэпертуары не самая моцная, ёсць лепшыя. Польскi выканаўца Марцiн Мрозiнскi падабаецца — але гэта ўжо асабiста маё меркаванне.

Дарэчы, шанцы ўласна беларусаў з кампазiцыяй "Far Away" як фанацкiя iнтэрнэт-суполкi, так i даўнiя эксперты i назiральнiкi ацэньваюць пакуль што не вельмi высока — максiмум, выхад у фiнал. Але мы ўжо вывучылi, што папярэднiя рэйтынгi ў дачыненнi да "Еўрабачання" не абазначаюць абсалютна нiчога, затое шмат залежыць ад таго, "як фiшка ляжа". Будзем спадзявацца, што ў нашым выпадку — удала.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi жаночага свята вызначыўся прадстаўнiк Расii на сёлетнiм песенным конкурсе. Набраўшы крыху больш як 20 % глядацкiх галасоў у фiнальным шоу, перамогу ў вынiку атрымаў музычны калектыў Пятра Налiча з лiрычнай i адначасова iранiчнай песняй "Lost and Forgotten". Ненамнога саступiлi хулiганiстаму бэнду контр-тэнар Алег Беразiнскiх i абаяльныя удмурцкiя "Буранаўскiя бабулi", якiм дасталiся адпаведна другое i трэцяе месца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика