Каб сасуды былi чыстымi.... 21.by

Каб сасуды былi чыстымi...

11.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што дапамагае крывi бесперашкодна рухацца па сваiм рэчышчы, забяспечваючы тым самым сiлкаванне ўсiх органаў, уключаючы сэрца, мозг i г.д.? Вядома ж, чыстыя сасуды. Калi яны здаровыя, то i кровазварот будзе паўнавартасным. Пакуль маладыя i здаровыя нашы сасуды, маладыя i мы самi. Таму вельмi важна накiраваць свае намаганнi на тое, каб прадухiлiць дачаснае старэнне сасудзiстай сiстэмы.

Халестэрын — вораг або сябар?

Халестэрын — тлушчападобнае рэчыва, якое жыццёва неабходнае чалавеку. Ён уваходзiць у склад абалонак (мембран) усiх клетак арганiзма, шмат халестэрыну ў нервовай тканцы, з халестэрыну ўтвараюцца многiя гармоны.

На ўсе гэтыя патрэбы ў арганiзме ўтвараецца халестэрыну больш чым дастаткова. Але чалавек спажывае яго яшчэ i з ежай, i часта ў даволi вялiкай колькасцi. Калi ўтрыманне халестэрыну ў крывi павялiчваецца, ён з неабходнага арганiзму сябра ператвараецца ў смяротнага ворага.

Не ўвесь халестэрын крывi аднолькава небяспечны: часам гавораць пра "добры" i "дрэнны" халестэрын. Але як рэчыва ён увесь аднолькавы, проста знаходзiцца ў крывi ў розных комплексах з iншымi тлушчавымi i бялковымi рэчывамi — iх называюць лiпапратэiдамi. Адны з iх — лiпапратэiды нiзкай шчыльнасцi — нясуць халестэрын з крывёю ў перыферычныя тканкi з печанi, дзе ён сiнтэзуецца. Калi гэтых часцiнак утвараецца вельмi шмат або парушаны iх распад, у крывi назапашваецца шмат халестэрыну. І вось тады лiпапратэiды нiзкай шчыльнасцi можна назваць "дрэннымi". Рэч у тым, што лiшак халестэрыну паступае ў сценку крывяносных сасудаў. Тут ён збiраецца, вакол яго адкладанняў разрастаецца злучальная тканка. Так утвараецца атэрасклератычная бляшка, якая звужае прасвет сасуда i ўскладняе цячэнне крывi. Як вынiк — парушаецца кровазабеспячэнне тканак i органаў. Але працэс "жыцця" халестэрынавай бляшкi працягваецца. Яна пачынае збiраць вакол сябе згусткi крывi. А паколькi сама кроў аказвае на бляшку цiск, апошняя пачынае разбурацца, страчваць часткi сваёй масы. Вось такiя згусткi крывi i фрагменты халестэрынавых бляшак, адрываючыся ад сценак сасуда, закупорваюць яго, часам цалкам. Цячэнне крывi спыняецца, тканка органа без кiслароду i пажыўных рэчываў адмiрае. Калi гэта адбываецца ў сэрцы — развiваецца iнфаркт мiякарда, калi ў мозгу — мазгавы iнсульт. Бывае, халестэрын пашкоджвае сасуды, якiя нясуць кроў да мышцаў ног, тады ад нясцерпных боляў чалавек не можа хадзiць...

Аднак узровень "дрэннага" халестэрыну ў крывi можна знiзiць. Для гэтага пастарайцеся змянiць свой лад жыцця — больш рухайцеся i аздаравiце харчаванне.

Аснова ўсiх дыет па знiжэннi халестэрыну — абмежаванне спажывання тлушчаў жывёльнага паходжання (тлустае мяса, субпрадукты, сметанковае масла, тлустыя малочныя прадукты, тлустыя гатункi сыру, здобная выпечка i iнш.). Замянiць большую частку жывёльных тлушчаў алеем: сланечнiкавым, алiўкавым, кукурузным. З маргарынаў выбiраць мяккiя гатункi.

Яйкi (а дакладней, жаўткi) дазваляецца ўжываць толькi ў вараным выглядзе i не больш як 2 на тыдзень. Бялок можна не абмяжоўваць.

Карысна ўвесцi ў свой рацыён хлеб з мукi грубага памолу, любыя кашы, макарону, абястлушчаныя малочныя прадукты, усялякiя стравы з агароднiны i садавiны.

З мясных прадуктаў аддайце перавагу курацiне (зняць скурку i тлушч), iндзейцы, ялавiчыне. Павялiчце спажыванне нятлустай рыбы i морапрадуктаў, у склад якiх уваходзiць ёд (марская капуста, кальмары, крэветкi). Ёд садзейнiчае разбурэнню халестэрыну.

Дэсерты выбiрайце без тлушчу, вяршкоў i цукру, лепш за ўсё — з садавiны.

Звярнiце асаблiвую ўвагу на рэгулярнае ўжыванне прадуктаў, якiя знiжаюць узровень халестэрыну ў арганiзме i павялiчваюць яго вывядзенне. Яны ўтрымлiваюць растваральную клятчатку i падчас варкi ўтвараюць жэлепадобную масу. Гэта аўсяныя шматкi (геркулес), яблыкi, розныя ягады. Рэгулярна ўжывайце бабовыя прадукты (фасолю, гарох, сою).

Пры гатаваннi ежы пазбягайце смажання на алеi, часцей варыце, тушыце, запякайце. Выкарыстоўвайце посуд са спецыяльным пакрыццём, якое не патрабуе дабаўлення тлушчу падчас гатавання.

На фоне захавання дыеты даволi эфектыўныя заняткi фiзкультурай, якiя ўмацоўваюць сасуды, робяць iх эластычнымi i гладкiмi — каб халестэрынавай бляшцы проста не было за што зачапiцца. Пры гэтым пажылым людзям супрацьпаказаны сур'ёзныя спартыўныя нагрузкi — iм больш падыдуць лёгкiя практыкаваннi, якiя можна рабiць падчас ранiшняй зарадкi. Не варта таксама адразу пачынаць актыўна бегаць, рэкамендуюцца пешыя прагулкi.

Мноства метадаў ачышчэння сасудаў прапануе народная медыцына.

  1 ст. лыжку пладоў глогу заварыць шклянкай кiпеню, настойваць у закрытай пасудзiне 2 гадзiны. Працадзiць. Прымаць па 3 ст. лыжкi 3—4 разы на дзень перад ядой.

  Узяць па 100 г здробненых сушаных кветак рамонку, зверабою, сухацвету i бярозавых пупышак. 1 ст. лыжку збору залiць 0,5 л кiпеню на 3—4 гадзiны. Потым адфiльтраваць палову настою, растварыць у iм сталовую лыжку мёду i выпiць перад сном. Ранiцай астатнюю вадкасць падагрэць, дадаць сталовую лыжку мёду i выпiць за 20 хвiлiн да яды. Працэдуру паўтараць, пакуль не закончыцца збор. Такi курс ачысткi рэкамендуецца праводзiць раз у 4—5 гадоў.

  Корань валяр'яну — 15 г, лiсце мелiсы — 15 г, трава крываўнiку — 50 г.

2 ч. лыжкi збору залiць шклянкай вады i настойваць у халодным месцы 3 гадзiны, затым закiпяцiць i працадзiць. Выпiць у некалькi прыёмаў за дзень. Курс — 3 тыднi.

  Вазьмiце 1 кг каранёў пятрушкi, 1 кг сельдэрэю з коранем i 2 лiмоны. Прапусцiце ўсё праз мясарубку, змяшайце з 1 шклянкай мёду. Сумесь захоўвайце ў халадзiльнiку i прымайце ранiцай нашча па 2 ст. лыжкi.

  Надзерцi на дробнай тарцы цыбулю-рэпку, адцiснуць. Шклянку цыбульнага соку змяшаць з 1 шклянкай вадкага мёду. Добра размяшаць. Прымаць па 1 ст. лыжцы 3 разы на дзень за гадзiну да яды або праз 2—3 гадзiны пасля яды.

  1/3 бутэлькi напоўнiць здробненым часнаком. Залiць гарэлкай або 50—60-градусным спiртам. Настойваць 14 дзён у цёмным месцы, штодзень узбоўтваючы. Прымаць 3 разы на дзень да яды па 5 кропель, разведзеных у чайнай лыжцы вады.

  Узяць 5 лiмонаў, 5 вялiкiх галовак часнаку i 500 грамаў мёду. Лiмон i часнок прапусцiць праз мясарубку, дадаць мёд i старанна перамяшаць. Сумесь трымаць у халадзiльнiку 7—10 дзён. Прымаць па 4 ч. лыжкi адзiн раз на дзень.

Увага! На жаль, многiя камбiнацыi, рэкамендаваныя народнымi лекарамi, валодаюць выражаным мачагонным або жаўцягонным эфектам. Таму перш, чым пачаць "ачышчацца", абавязкова парайцеся са сваiм лечачым урачом.

На жаль, многiя камбiнацыi, рэкамендаваныя народнымi лекарамi, валодаюць выражаным мачагонным або жаўцягонным эфектам. Таму перш, чым пачаць "ачышчацца", абавязкова парайцеся са сваiм лечачым урачом.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што дапамагае крывi бесперашкодна рухацца па сваiм рэчышчы, забяспечваючы тым самым сiлкаванне ўсiх органаў, уключаючы сэрца, мозг i г.д.? Вядома ж, чыстыя сасуды. Калi яны здаровыя, то i кровазварот будзе паўнавартасным. Пакуль маладыя i здаровыя нашы сасуды, маладыя i мы самi. Таму вельмi важна накiраваць свае намаганнi на тое, каб прадухiлiць дачаснае старэнне сасудзiстай сiстэмы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика