Нiкiфар КУТУЗАЎ: КАБ ДАЖЫЦЬ ДА СТА ГАДОЎ, ТРЭБА ЗАЙМАЦЦА СПОРТАМ І КАХАЦЬ ЖАНЧЫН!..
11.03.2010
—
Новости Общества
|
Легендарны абаронца блакаднага Ленiнграда адзначыў свой 100-гадовы юбiлей Нiкiфар Мiхайлавiч КУТУЗАЎ — чалавек, якi правёў дзяцiнства на Пскоўшчыне, а пасталеў у Ленiнградзе; сустрэў вайну ў Расii, а пачуў радасную вестку аб Перамозе ў Беларусi. Узнагароджаны ордэнамi Чырвонай Зоркi, Айчыннай вайны I i II ступеняў, медалямi "За абарону Ленiнграда" i "За баявыя заслугi"... Вядома, шмат чаго цiкавага мог бы расказаць гэты гераiчны чалавек. Асаблiва ў той дзень, 9 сакавiка, адзначаючы свой 100-гадовы юбiлей... У кватэры Нiкiфара Мiхайлавiча ў дзень юбiлею было надзвычай шмат гасцей, што прыехалi павiншаваць ветэрана. Вядома, перш, чым пасля ўрачыстых вiншаванняў пачалi рассыпацца госцi, былi пытаннi пра Вялiкую Айчынную вайну i асаблiва пра тое, як жылося ў блакадным Ленiнградзе... — Падчас абароны Ленiнграда я быў i сапёр, i пяхотнiк: мы (мае салдаты) займалi два кiламетры, i бiлi немцаў, — расказваў Нiкiфар Мiхайлавiч. — I я паранены быў нават снайперам! Бо мне камандзiр дывiзii кажа: "Кутузаў, пайдзi сёння на "паляванне"...
А лёс, як i ў многiх, хто жыў у той час, быў нялёгкi, бо пасля доўгiх гадоў лютай вайны наступiлi часы, бадай, яшчэ больш цяжкiх будняў руплiвай працы па ўзнаўленнi Бацькаўшчыны. Нiкiфар Кутузаў у пасляваенныя гады займаўся абяззбройваннем краiны ад мiнаў, снарадаў, якiя яшчэ не разарвалiся — з гэтай адказнай справай давялося яму праехаць уздоўж усю Беларусь, "назбiраўшы" ў калекцыю сваёй роты ад 19 да 30 тысяч боепрыпасаў... Але якi падарунак хацеў бы бачыць сам Нiкiфар Мiхайлавiч на сваё 100-годдзе?.. — Мне вось сёння ўнучка пазванiла... з Галандыi — яна мне падарыла трэцяга праўнука! — смяецца наш юбiляр. — А што трэба, каб дажыць да вашага ўзросту? — пыталiся прысутныя. — Што трэба? Найперш, займацца спортам — я дык на лыжах любiў пакатацца, а таксама атрымаў майстра па шахматах; а яшчэ танчыць, спяваць... i, вядома, кахаць жанчын! Вось, што самае галоўнае! Без жаночага кахання — нiкуды!.. Мiкола ТАМАШЭВIЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Легендарны абаронца блакаднага Ленiнграда адзначыў свой 100-гадовы юбiлей Нiкiфар Мiхайлавiч КУТУЗАЎ — чалавек, якi правёў дзяцiнства на Пскоўшчыне, а пасталеў у Ленiнградзе; сустрэў вайну ў Расii, а пачуў радасную вестку аб Перамозе ў Беларусi. Узнагароджаны ордэнамi Чырвонай Зоркi, Айчыннай вайны I i II ступеняў, медалямi "За абарону Ленiнграда" i "За баявыя заслугi"... Вядома, шмат чаго цiкавага мог бы расказаць гэты гераiчны чалавек. Асаблiва ў той дзень, 9 сакавiка, адзначаючы свой 100-гадовы юбiлей...
|
|