Здароўе Ульяны Захаранкі пагоршылася
11.03.2010
—
Новости Общества
|
Стан здароўя маці зніклага генерала Захаранкі Ульяны Рыгораўны выклікае трывогу.Пра гэта
Два тыдні таму 86-гадовая Ульяна Захаранка выпісалася з мясцовага шпіталя. А ўчора ёй зноў стала вельмі дрэнна з-за высокага артэрыяльнага ціску і стэнакардыі, сказала пляменніца. Выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Ульяну Захаранку агледзела і мясцовы галоўны ўрач Любоў Кандабарава. Прапанавала прайсці курс лячэння ў Гомельскім шпіталі інвалідаў вайны – Ульяна Рыгораўна Захаранка з'яўляецца вязнем фашысцкіх лагероў. Аднак яна пакуль не пагадзілася на лячэнне ў Гомелі. Нагадаем, што ў 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пасля стаў апазіцыйным палітыкам, Юры Захаранка і аператар расейскага тэлеканала ГРТ Дзмітры Завадскі. Пра неабходнасць высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увесь час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду пра іх знікненне ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ. Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стан здароўя маці зніклага генерала Захаранкі Ульяны Рыгораўны выклікае трывогу.
|
|