Лукашэнка паляцеў у Венесуэлу? У Адміністрацыі прэзідэнта абвяргаюць. 21.by

Лукашэнка паляцеў у Венесуэлу? У Адміністрацыі прэзідэнта абвяргаюць

11.03.2010 14:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі абвяргаюць інфармацыю пра тое, што Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Венесуэле.

«Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Прэзідэнт знаходзіцца ў Мінску», — заявіў кіраўнік прэс‑службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі.

Інфармацыю пра візіт Лукашэнкі ў Венесуэлу распаўсюдзіла 11 сакавіка Агенцтва фінансавых навін.

«Лукашэнка, як і меркавалася, адправіўся за акіян у сераду разам з афіцыйнай урадавай дэлегацыяй Беларусі, якую ўзначаліў першы віцэ‑прэм’ер У. Сямашка. Гэтую інфармацыю пацвердзілі адразу некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі», — паведамляе АФН/

Магчыма, нагодай для з’яўлення такой інфармацыі стала нядаўняе заяву прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса.

«Мы рыхтуемся прыняць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў бліжэйшыя дні», — заявіў Чавес 6 сакавіка падчас міністэрскай сустрэчы, якую трансляваў дзяржаўны тэлеканал Венесуэлы VTV.

11‑12 сакавіка ў Венесуэле знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з першым віцэ‑прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, мэтай візіту з’яўляецца аналіз выканання раней заключаных пагадненняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі абвяргаюць інфармацыю пра тое, што Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Венесуэле. «Гэта не адпавядае рэчаіснасці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика