Афіцыйнаму Мінску шчоўкнулі па носе
11.03.2010 15:17
—
Новости Общества
|
У беларускую дэлегацыю ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС «Усходняе партнёрства» (Еўранест) уключаны толькі прадстаўнікі беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў рэзалюцыі Еўрапарламента, прынятай 10 сакавіка ў Страсбургу. Паколькі Еўрапарламент, АБСЕ і Рада Еўропы не прызналі беларускі парламент легітымным, члены Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу не ўключаны ў дэлегацыю, якая будзе прадстаўляць Беларусь у Еўранесце, адзначаецца ў рэзалюцыі. «Як толькі выбары ў беларускі парламент пройдуць свабодна, адкрыта, дэмакратычна і будуць прызнаныя легітымнымі Еўрапарламентам, удзельнікі Палаты прадстаўнікоў будуць запрошаны ў Еўранест», — падкрэсліваецца ў дакуменце. Еўрапарламент таксама заклікаў беларускія ўлады правесці «поўную рэформу выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ, каб гарантаваць правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў». *** 25—27 лютага Мінск наведала афіцыйная місія Еўрапарламента. Еўрадэпутаты сустрэліся з прадстаўнікамі ўлад, грамадзянскай супольнасці і апазіцыі. Падчас візіту кіраўнік місіі Еўрапарламента ў Еўранесце Крысціян Вігенін паведаміла, што парламенцкая асамблея Усходняга партнёрства пачне працу 24 сакавіка, і ў гэтай структуры «абавязкова будзе прадстаўлена беларуская апазіцыя». Прадстаўнікі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці падчас сустрэчы з дэлегацыяй Еўрапарламента выказаліся катэгарычна супраць паўнапраўнага членства Нацыянальнага сходу ў Еўранесце. «У той жа час мы гатовы пайсці на варыянт, калі ў Еўранесце будзе пяць прадстаўнікоў улад і пяць прадстаўнікоў апазіцыі. Я лічу, гэта ўступка як з боку Еўрапарламента, так і беларускай апазіцыі», — заявіў пасля перамоў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускую дэлегацыю ў Еўранесце ўключаны толькі прадстаўнікі беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
|
|