Васiлькова завалiла пакетамi з малаком. 21.by

Васiлькова завалiла пакетамi з малаком

12.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 сакавiка жыхары вёскi Васiлькова Слуцкага раёна знайшлi на зямлi вялiкiя кучы пакетаў з малаком.

Тысячы пакетаў агульнай вагой каля пяцi тон былi вываленыя ў двух дварах на супрацьлеглых канцах вёскi. З iнфармацыi на пакетах вынiкала, што малако выраблена Слуцкiм сыраробным камбiнатам 8 i 9 сакавiка. Прыгоднымi да ўжывання прадукты былi адпаведна да 11 i 12 сакавiка. Мясцовыя жыхары, натуральна, сталi разбiраць пакеты.

Паходжанне малака "з неба" неўзабаве было высветлена. Адзiн з мясцовых жыхароў расказаў, што напярэдаднi ўвечары да яго дома пад'ехаў грузавiк з малаком. Кiроўца растлумачыў, што машына зламалася i яе прыйдзецца разгрузiць. З яго слоў, быццам бы, вынiкала, што вяскоўцы могуць гэтае малако забiраць. На наступны дзень у вёску прыехаў чалавек, якi назваўся забеспячэнцам фiрмы, якая купiла гэта малако на сыраробным заводзе. Паводле яго слоў, грузавiку, якi апынуўся ў Васiлькове, неабходна было тэрмiнова ехаць за iншым таварам у Мiнск (у адваротным выпадку, як заявiў бiзнэсмен, фiрма панесла б вялiкiя страты).

У той жа час забеспячэнец заявiў, што тавар у вёсцы быў пакiнуты "на захоўванне", таму, магчыма, аматарам малачка прыйдзецца яго вяртаць гаспадарам. Калi будзе што...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 сакавiка жыхары вёскi Васiлькова Слуцкага раёна знайшлi на зямлi вялiкiя кучы пакетаў з малаком. Тысячы пакетаў агульнай вагой каля пяцi тон былi вываленыя ў двух дварах на супрацьлеглых канцах вёскi. З iнфармацыi на пакетах вынiкала, што малако выраблена Слуцкiм сыраробным камбiнатам 8 i 9 сакавiка. Прыгоднымi да ўжывання прадукты былi адпаведна да 11 i 12 сакавiка. Мясцовыя жыхары, натуральна, сталi разбiраць пакеты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика