13 сакавiка — Дзень слана. 21.by

13 сакавiка — Дзень слана

13.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якое ён мае дачыненне да нас, беларусаў, большасць з якiх слана нiколi жыўцом не бачыла? Ды нiякага! Аднак чым не нагода ператварыць самы звычайны дзень — у СВЯТА!

Аматараў адзначаць усе "чырвоныя" днi ўсiх календароў меней не становiцца. І прыемна, што сакавiк парадаваў iх не толькi Мiжнародным жаночым днём, iудзейскiм Пурымам, iрландскiм днём святога Патрыка, але i тайландскiм Днём слана.

Безумоўна, лепш за ўсё яго адзначаць у Тайландзе. Турыстычныя фiрмы, якiя спецыялiзуюцца на турах у гэтую краiну, загадзя ўзнiмаюць цэны напярэдаднi гэтага свята. Для тых, хто патрапiў у Тайланд у Дзень слана, перад вачыма разгортваецца шыкоўнае вiдовiшча, сапраўдны карнавал. У любой будыйскай краiне слана шануюць як сiмвал пазбаўлення ад ланцугоў зямнога быцця, а ў Тайландзе яму аказваюць асаблiвую павагу (белы слон з'яўляецца сiмвалам Тайланда). Гэтая жывёлiна ўвасабляе цярпенне, мудрасць i вопыт, а таксама моц i ўладу. Для сланоў 13 сакавiка арганiзуюць пiр з тонамi цукровага трыснягу, садавiны i бананавых дрэў.

У Расii ва ўсiх гарадах, дзе ёсць буйныя заапаркi, 13 сакавiка таксама ладзяць свята для сланоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якое ён мае дачыненне да нас, беларусаў, большасць з якiх слана нiколi жыўцом не бачыла? Ды нiякага! Аднак чым не нагода ператварыць самы звычайны дзень — у СВЯТА!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика