Шаснаццаць вёсен Ларысы і Андрэя. 21.by

Шаснаццаць вёсен Ларысы і Андрэя

13.03.2010 01:01 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чым яно, шчасце зямное?..

Простае шчасце людское… У кожнага, напэўна, паняцце пра яго рознае. Хтосьці шукае птушку шчасця нават за мяжой, а Андрэй Каваленка з вёскі Альшанікі знайшоў яе ў Полькавічах -- яна сама “прыляцела” ў вёску.

Менавіта птушкай шчасця з'явілася для Леаніда Ларыса -- прыгожая выхавацелька дзіцячага садка. Пасля заканчэння Магілёўскага педвучылішча ў пачатку 90-х прыехала Ларыса Васільеўна працаваць у Полькавічы. Прыехала разам з бацькамі, якія ў сувязі з чарнобыльскай трагедыяй вымушаны былі з'ехаць з роднай вёскі. Ларыса і не думала, што вось так адразу сустрэне сваё шчасце. Але калі ўбачыла Андрэя (ён тады толькі вярнуўся з тэрміновай службы), сэрца затрымцела і нягучна падказала: “Гэта ён, з кім можна быць шчаслівай”.
Так яно і сталася. Сям'ю Каваленкаў сёння называюць у вёсцы адной з лепшых. Ларыса Васільеўна і Андрэй Леанідавіч разам шаснаццаць вёсен. За гэты час многа адбылося ў жыцці. Найбольш важкія падзеі -- нараджэнне дачок. А яшчэ сям'і запомніўся 2001 год, калі Андрэй Леанідавіч быў удзельнікам рэспубліканскіх “Дажынак” у Мазыры. Прыехаў адтуль з важкімі падарункамі -- тэлевізарам і радыёпрыёмнікам.
“Муж у мяне працавіты і вельмі добры, душэўны, -- расказвае Ларыса Васільеўна. -- Лічу, што мне пашанцавала”. Андрэй Каваленка рупіцца ў гаспадарцы каля дваццаці гадоў. Працуе старанна і адказна. Ганарацца бацькам і дочкі. Юля -- дзевяцікласніца раённай гімназіі, выдатніца, лідар класа. Оля вучыцца ў чацвёртым класе Полькавіцкай школы, сур'ёзная і самастойная, ва ўсім любіць парадак. А гэты парадак у Каваленкаў усюды: у доме (яго калісьці выдзеліў маладой сям'і калгас), на падворку, у кветкавым палісадніку, на агародзе, у садзе.
“Яшчэ і гаспадарку трымаем, -- расказалі Каваленкі, -- здаём малако дзяржаве, прадаём свініну, кожны год маем капейку ад продажу бульбы.” Каваленкі заўсёды працуюць разам -- і сена сушаць, і агарод даглядаюць, і грыбы збіраюць. Любяць і адпачываць усёй сям'ёй. Ужо стала традыцыяй ездзіць падчас “Славянскага базара” ў “Горад майстроў” і ў цырк. Летам сям'я адпачывае на беразе Дзвіны. Выязджаюць разам у мястэчка Шарыпіна, распальваюць касцёр, смажаць шашлыкі.
Адметна, што ўся сям'я любіць чытаць. Андрэй Леанідавіч, прыязджаючы з работы, перш-наперш бярэ ў рукі газеты, найперш -- “раёнку”, “Белорусскую ниву”, цікавіцца ходам жніва ці касавіцы, справамі ў гаспадарках раёна.
Вось так жыве вясковая сям'я ў Полькавічах: дружна, працавіта, паважліва адзін да аднаго і да людзей. Напэўна, з гэтага і складаецца сямейнае шчасце.
Марыя СЕЛЮЦЕНКА
Шумілінскі раён

На снимке: сям'я Каваленкаў
Фота аўтара 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чым яно, шчасце зямное?..
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика