Чароўная паляна “Бярэсце”. Тут умеюць абаграваць цяпліцы цёплымі падземнымі водамі і вырошчваць зяленіва ў любую пару года. 21.by

Чароўная паляна “Бярэсце”. Тут умеюць абаграваць цяпліцы цёплымі падземнымі водамі і вырошчваць зяленіва ў любую пару года

16.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У казцы “Дванаццаць месяцаў” гераіня ў занесеным снегам лесе трапляе на чароўную паляну, дзе расцвітаюць падснежнікі. Але, аказваецца, такое бывае не толькі ў казцы. Для гэтага дастаткова пабываць у ААТ “Цяплічны камбінат “Бярэсце”. Вакол яго снег, а пад шклом цяпліц — лета: мноства кветак, свежае зяленіва, агуркі і памідоры.

У свой час цяплічны камбінат быў дапаможнай гаспадаркай саўгаса “Брэсцкі”. Два гектары зямлі займалі плёначныя цяпліцы, на васьмі пачалося будаўніцтва шкляных. Дапаможнае падраздзяленне вылучылі ў асобную гаспадарку і прапанавалі ўзначаліць Мікалаю Мікалаевічу Долбіку. Ён па спецыяльнасці аграном-эканаміст, працаваў у мясцовым саўгасе “Маладая гвардыя”, потым — загадчыкам сельгасаддзела Брэсцкага райкама партыі. Прапанову стаць кіраўніком новай гаспадаркі прыняў без угавораў. І, як прызнаецца сёння Мікалай Мікалаевіч, аб гэтым ніколі не шкадаваў.Не скардзіўся на цяжкасці нават тады, калі па-сапраўднаму ацаніў, якая яму дасталася спадчына. Цяпліцы, размешчаныя практычна ў горадзе, былі прахадным дваром для ўсіх жадаючых купіць танней, а часам і па-сяброўску абмяняць свежыя памідоры, агуркі на бутэльку гарэлкі ці спірту. Вакол цяплічнай гаспадаркі не было нават нармальнай агароджы. Нямала прыйшлося “паваяваць” маладому кіраўніку, каб навесці парадак. Абгарадзілі тэрыторыю, якую займалі цяпліцы, зрабілі прахадную, павысілі зарплату, пачалі будаваць жыллё для работнікаў калектыву. Заахвочвалі прэміямі і кватэрамі за высокія паказчыкі, за асаблівую стараннасць, зыходзячы з умоў спаборніцтва, якія старанна распрацавалі. За парушэнне працоўнай дысцыпліны — сур’ёзнае пакаранне, за добрасумленную працу — значнае заахвочванне, ажно да бясплатнай кватэры. Дзякуючы гэтаму ўдалося навесці парадак і сфарміраваць цудоўны калектыў, дзе сёння працуе 450 чалавек, трапіць у які мараць многія, таму што праца тут аплачваецца годна.А добрую заработную плату можна мець толькі там, дзе ёсць высокія даходы.За мінулы год ААТ “Цяплічны камбінат “Бярэсце” атрымала больш як 8 тысяч тон вітаміннай прадукцыі, выручка ад рэалізацыі якой у супастаўляльных цэнах склала амаль што 24 мільярды рублёў.Калі Мікалай Долбік узначаліў гаспадарку, па выніках першага года работы было рэалізавана 900 тон цяплічнай прадукцыі. У мінулым годзе — амаль што ў дзевяць разоў больш. У той час атрымаць 12 кілаграмаў агуркоў з аднаго квадратнага метра лічылася найвышэйшым дасягненнем. “За такія паказчыкі, — гаворыць дырэктар “Бярэсця”, — запрашалі ў прэзідыумы і давалі ўзнагароды. А цяпер, калі цяплічніца атрымае ў сярэднім з аднаго квадратнага метра 35—37 кілаграмаў агуркоў ці памідораў, дык гэтай работы мы ёй больш не даверым...” У мінулым годзе па камбінаце ўраджайнасць склала 57 кілаграмаў. І гэта не самы высокі вынік у параўнанні з тым, што атрымалі некаторыя іншыя роднасныя прадпрыемствы. Аднак не варта спяшацца з вывадамі. Маючы спецыяльнасць агранома-эканаміста, дырэктар “Бярэсця” працу свайго калектыву заўсёды ацэньвае не толькі зыходзячы з ураджайнасці цяплічных участкаў. Старанна падлічвае, якімі былі выдаткі, якая ў выніку дасягнута рэнтабельнасць, колькі даходу і прыбытку прынёс кожны квадратны метр. І з задавальненнем канстатуе: “У нас рэнтабельнасць 22—23 працэнты”. А значыць, у “Бярэсця” больш магчымасцей развіваць вытворчасць, укараняць сучасныя тэхналогіі, з дапамогай іх павышаць эфектыўнасць вытворчасці. Дарэчы, у мінулым годзе валавая вытворчасць прадукцыі вырасла на 16,1 працэнта, а энергазатраты паменшыліся на 11 працэнтаў.Зрабіць вытворчасць больш эканамічнай у “Бярэсці” плануюць за кошт выкарыстання нетрадыцыйных крыніц энергіі. Адной з іх стала геатэрмальная станцыя, якая дазваляе выкарыстоўваць цёплыя падземныя воды для абагрэву цяпліц. З гэтай мэтай на глыбіню больш як тысяча метраў была прабіта спецыяльная свідравіна, і зусім нядаўна геатэрмальная станцыя пачала працаваць. Паводле слоў кіраўніка, калі ўсё складзецца, як запланавана, новы аб’ект акупіцца ўсяго за пяць гадоў.Зніжэнне затрат і павышэнне аб’ёмаў вытворчасці — асноўны напрамак работы ўсяго калектыву. Забяспечваць спажыўцоў вітаміннай прадукцыяй цяплічнаму камбінату дапамагае салатная лінія. Яе таксама можна аднесці да ліку навінак прадпрыемства. Дзякуючы ёй у самы разгар зімы “Бярэсце” вырошчвае восем відаў экалагічна чыстых зяленіўных культур. Пастаўляе іх не толькі ў свае фірменныя кіёскі і магазіны, якіх мае ўжо амаль што тры дзесяткі, але і ў многія іншыя гандлёвыя кропкі.Справы вытворчыя і клопаты сямейныя. Далёка не ў кожнага кіраўніка атрымліваецца быць паспяховым дырэктарам і добрым бацькам. У Мікалая Мікалаевіча гэта атрымалася. І сёння ён з аднолькавай любоўю расказвае пра жонку, дзяцей, унукаў і свой калектыў. Пра тое, што захапляецца рыбалкай і спортам. Успамінае, як выцягнуў з Мухаўца шматкілаграмовага таўсталобіка, як прывучаў калег да веласіпедных прагулак. Узімку ён не супраць акунуцца ў палонцы. Але, расказваючы пра гэта, часта вяртаецца да вытворчых клопатаў, дзеліцца планамі на будучае. Дырэктар “Бярэсця” плануе зрабіць яшчэ вельмі многа для таго, каб яго калектыў у наступныя гады заставаўся лепшым сярод лепшых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У казцы “Дванаццаць месяцаў” гераіня ў занесеным снегам лесе трапляе на чароўную паляну, дзе расцвітаюць падснежнікі. Але, аказваецца, такое бывае не толькі ў казцы. Для гэтага дастаткова пабываць у ААТ “Цяплічны камбінат “Бярэсце”. Вакол яго снег, а пад шклом цяпліц — лета: мноства кветак, свежае зяленіва, агуркі і памідоры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика