Зямля павінна жыць. А для таго, каб яна жыла на палескіх балотах, меліяратарам трэба прыкласці нямала намаганняў
16.03.2010
—
Новости Общества
|
Гэтыя мясціны ля вёскі Сіманавічы, што на Драгічыншчыне, бадай, апошнія, якія, на думку дырэктара Драгічынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Міхаіла Іванавіча Ліса, маюць патрэбу ў меліярацыі. Тысячагектарная плошча ўрадлівай, але недагледжанай зямлі карысці амаль што не прыносіць. Аднак меліярацыя з часам дойдзе, магчыма, і сюды. “Як патрэбна гэта плошча СПК “Аляксеевічы-Агра”, дзе літаральна за некалькі соцень метраў разгарнулася будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу!”, — лічыць Міхаіл Іванавіч. — Зямля павінна жыць. Я ніколі не пагаджуся з тымі, хто скажа, што меліярацыя праведзена дарэмна, — гаворыць Міхаіл Іванавіч. — Меліяратары, як мастакі, стварылі роўныя сельскагаспадарчыя палі. Дзе асушылі, дзе выраўнавалі, абкружылі каналамі. Калі яшчэ вучыўся ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце, нашы студэнты, пабываўшы на практыцы ў Калінінградскай вобласці, прывозілі ў якасці гістарычных экспанатаў дрэнажныя трубкі, закладзеныя ў зямлю немцамі яшчэ ў 20—30-я гады мінулага стагоддзя. А ў Галандыі спецыялісты гэтага профілю проста ў мора “адваёўваюць” землі. Іншая справа, што створаныя палі трэба берагчы, выкарыстоўваць па тэхналогіі, з розумам. Бульба, пасаджаная на адным месцы, кожны год змяншае ўрадлівы слой на адзін сантыметр. Дзесяць гадоў — і няма дзесяці сантыметраў. Меліяратары прааналізавалі, якая зямля мае патрэбу ў ахове нашай службы, у падтрыманні яе меліярацыйнай сістэмы (бо мы — абслугоўваючая арганізацыя), а ў якую не варта ўкладваць грошы з-за яе нізкай бальнасці. Можа, больш выгадна вывесці гэтыя плошчы з меліярацыйнай сістэмы і пакінуць у натуральным выглядзе? Праз некалькі гадоў прырода возьме сваё: мясціны забалоцяцца, зарастуць лазой і іншымі вільгацелюбівымі раслінамі, тут паселяцца жывёлы і птушкі, зацвіце вясной лотаць...Сюды Міхаіл Ліс пераехаў у 2004 годзе. Дагэтуль больш за сем гадоў адпрацаваў галоўным інжынерам Баранавіцкага ПМС, а крыху раней быў звеннявым, майстрам, прарабам Гарадзішчанскай ПМК-5. І вось ужо дваццаць гадоў у меліярацыйнай службе. Як кажуць у народзе, зубы з’еў на гэтай справе. Узначаліўшы Драгічынскае ПМС, за шэсць гадоў працы “падлячыў” кожны ўчастак меліярацыйнай сістэмы. І тут, як у тым агародзе: у адным месцы пачысціш, праполеш — у іншым зарасло. І так па крузе.Але Міхаіл Іванавіч рады, што Драгічыншчына сустрэла яго як роднага. І сапраўды адчуў, што вярнуўся дадому. Хоць сваёй малой радзімай лічыць Піншчыну. А вось нарадзіўся і гадаваўся да школьнага ўзросту на Іванаўшчыне, у вёсцы Моладава.— У гэтых раёнаў ёсць штосьці агульнае: культура, дыялектная гаворка, менталітэт, — дзеліцца думкамі Міхаіл Іванавіч. — Адным словам, прыехаў і адчуў, што я ўжо дома.Шмат наслухаўшыся пра тое, што дырэктар ПМС вельмі сціплы і зусім не публічны чалавек, спрабую разгаварыць яго ў тэме: што дапамагло яму стварыць калектыў, дзе практычна няма цякучасці кадраў, дзякуючы чаму эканоміка прадпрыемства адчувае сябе ўпэўнена...Міхаіл Іванавіч з вялікай павагай ставіцца да тых, хто імкнецца нечаму навучыцца. За маладымі спецыялістамі заўсёды замацоўвае настаўнікаў.— Калі да нас прыйшоў машыніст экскаватара, значыць, яго навучае вопытны экскаватаршчык. Калі прараб — дык вопытны прараб. Спачатку трэба чалавеку паказаць, патлумачыць, што і як рабіць, а потым патрабаваць, — дзеліцца прынцыпамі работы кіраўнік. — А летам жа і дня не хапае, і ноч кароткая. Таму і стараемся за зіму па максімуму правесці ўсе рамонтныя работы і падрыхтавацца да сезона. Калектыў невялікі — усяго 115 чалавек. Улетку— да 160 разам з сезоннымі рабочымі. Трэба памятаць і думаць пра кожнага, і людзі аддзячаць добрай працай.Нікога не вылучае дырэктар — не хоча пакрыўдзіць. Кожны чалавек са сваім характарам: адзін яршысты, другі памяркоўны, але яны дапаўняюць адзін аднаго і ў цэлым гэта — калектыў.— Наш дырэктар вельмі мала сустракаецца з прэсай, — гаворыць сакратар прыёмнай Таццяна Куровіч. — Яму ўвесь час няма калі. Ды і застаць у кабінеце складана. Ён пастаянна на вытворчых участках.А механік Аляксандр Юскавец расказаў, які спартыўны ў іх калектыў. І ганаровыя граматы за шклом — пацвярджэнне перамог меліяратараў. А мне падумалася, што галоўная перамога — гэта зладжанасць у працы калектыву, дзе кожны гатовы падставіць плячо іншаму. Гэты калектыў даўно стаў другой сям’ёй для Міхаіла Ліса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя мясціны ля вёскі Сіманавічы, што на Драгічыншчыне, бадай, апошнія, якія, на думку дырэктара Драгічынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Міхаіла Іванавіча Ліса, маюць патрэбу ў меліярацыі. Тысячагектарная плошча ўрадлівай, але недагледжанай зямлі карысці амаль што не прыносіць. Аднак меліярацыя з часам дойдзе, магчыма, і сюды. “Як патрэбна гэта плошча СПК “Аляксеевічы-Агра”, дзе літаральна за некалькі соцень метраў разгарнулася будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу!”, — лічыць Міхаіл Іванавіч.
|
|