Казахстан спадзяецца, што Беларусі і Расіі ўдасца знайсці кампраміс у межах Мытнага саюза
16.03.2010
—
Новости Общества
|
У адносінах Беларусі і Расіі ёсць супярэчнасці, але Казахстан спадзяецца, што бакам удасца знайсці кампраміс.Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў у інтэрв'ю расійскай газеце "КоммерсантЪ", апублікаваным 16 сакавіка.
Адказваючы на пытанне, у якой ступені стварэнне Мытнага саюза (МС) Беларусі, Расіі і Казахстана тармозіцца праблемамі ў адносінах Масквы і Мінска, Масімаў заўважыў: "Мы вольна ці міжволі з'яўляемся сведкамі развіцця расійска-беларускіх адносінаў, у якіх пакуль ёсць супярэчнасці. Але кіраўнікі двух бакоў — разумныя людзі, будзе знойдзены кампраміс". Паводле слоў Масімава, прынцып прыняцця рашэнняў у межах МС зафіксаваны ў пагадненнях саюза. "Калі спрошчана, у межах Мытнага саюза Расія з Казахстанам могуць прыняць рашэнне, якому Беларусь будзе абавязана падпарадкавацца. Расія і Беларусь могуць прыняць рашэнне, якому падпарадкуецца Казахстан. Расія адна рашэнне, з якім не згодныя ні Казахстан, ні Беларусь, прыняць не можа. Гэтыя суадносіны былі выпрацаваны на аснове памераў ВУП трох краін", — растлумачыў казахстанскі прэм'ер. Масімаў не адказаў на пытанне, "ці падтрымлівае Казахстан прэтэнзіі Беларусі да расійскіх экспартных пошлін на энерганосьбіты". Разам з тым ён заўважыў, што гэта не пытанне Мытнага саюза, гэта пытанне Адзінай эканамічнай прасторы. "Пра гэта казалі з самага пачатку. Трубаправоды, якія праходзяць па тэрыторыі Расіі, — гэта аб'екты РФ адпаведна і ў Казахстане, і ў Беларусі. Але рэгуляванне і тарыфаўтварэнне ў трубаправодным транспарце — гэта ўжо будучы прадмет вядзення АЭП. Многія пытанні ў сферы энергетыкі будуць абмяркоўвацца не цяпер. Нас, зразумела, цікавіць нафтаперапрацоўка на тэрыторыі Беларусі, але толькі пасля вырашэння пытанняў АЭП, пра які мы зараз гаворым і будзем гаварыць", — сказаў Масімаў. Ён абверг меркаванне аб тым, што Мытны саюз з'яўляецца "праектам рэстаўрацыі СССР". "Абсалютна ўпэўнена вам заяўляю: пра гэта размова не ідзе, — падкрэсліў казахстанскі прэм'ер. — Размова ідзе толькі пра эканамічную інтэграцыю. Палітычна мы суверэнныя дзяржавы, кожная са сваёй унутранай і знешняй палітыкай, якая вызначаецца народам краіны". Пры гэтым Масімаў заўважыў, што асабіста ён быў прыхільнікам таго, каб адразу ствараць АЭП. "Але тады — калі я не памыляюся, гэта было ў снежні 2008 года на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным — мы дамовіліся пачаць усё ж з Мытнага саюза", — сказаў ён. Паводле слоў Масімава, "ідэі МС і АЭП звязаны вельмі шчыльна паміж сабой". "У сферу дзейнасці МС уваходзяць агульная мытная тэрыторыя і знешнія межы, адзіная мытная, ці, будзем казаць так, гандлёвая палітыка, гэта значыць пошліны цяпер ужо па ўсім контуры МС. АЭП — гэта наступны крок. АЭП — гэта адзіная канкурэнтная палітыка, адзіная тарыфная палітыка па натуральных манаполіях і яшчэ шэраг палітык, якія ўрады суверэнных дзяржаў свядома аддаюць у кампетэнцыю наднацыянальных органаў", — растлумачыў прэм'ер Казахстана. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адносінах Беларусі і Расіі ёсць супярэчнасці, але Казахстан спадзяецца, што бакам удасца знайсці кампраміс. |
|