Кастусь Смолікаў патрабуе знайсці вінаватых у знішчэнні «Пагоні». 21.by

Кастусь Смолікаў патрабуе знайсці вінаватых у знішчэнні «Пагоні»

22.03.2010 12:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ зьвярнуўся ў пракуратуру зь лістом пра зьнішчэньне дзяржаўнай маёмасьці — унікальнага комплексу вітражоў у будынку віцебскага чыгуначнага вакзалу.

Гэты комплекс складаўся зь сямі вітражоў у вокнах другога паверху. У цэнтральным акне была выява «Пагоні», якая, дарэчы, летась стала галоўным элемэнтам герба Віцебскай вобласьці. У вокнах паабапал былі выявы гербаў шасьці абласных гарадоў Беларусі.

У лісьце да пракурора Чыгуначнага раёну Кастусь Смолікаў піша: «Падчас рэканструкцыі будынку чыгуначнага вакзалу станцыі Віцебск адказнымі асобамі Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі быў зьдзейсьнены адкрыты і нахабны ўчынак па варварскім зьнішчэньні дзяржаўнай маёмасьці. Вітражы ў вокнах другога паверха, якія зьяўляліся ўнікальнымі, былі разьбітыя і выкінутыя на сьметнік. Пры гэтым ні аўтар вітражоў, заслужаны мастак Вікенці Ральцэвіч, ні грамадзкасьць гораду не былі праінфармаваныя пра намеры кіраўніцтва. Між тым вітражы маглі б быць выстаўленыя ў іншым месцы і дэманстраваць усім гасьцям Віцебску і самім віцяблянам дасягненьні мастацкай культуры гораду. Прашу даць ацэнку дзеяньням службовых асобаў Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі».

Факт зьнішчэньня мастацкага твору выклікаў вялікую хвалю асуджэньня ў грамадзкіх і мастацкіх колах ня толькі ў Віцебску, але і па ўсёй краіне.

Будынак вакзалу рамантавалі і абнаўлялі за апошнія дзесяцігодзьдзі некалькі разоў. Вітражны ансамбаль з выявай «Пагоні» і надпісам «Беларусь» зьявіўся ў 1990‑я гады.

Цяпер замест вітражоў у вокнах будынку, узьведзенага ў 1946 годзе ў стылі «сталінскі ампір», ставяць рамы з зацемненым шклом.

Будынак вакзалу перажывае чарговую рэканструкцыю паводле плянаў старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца: ён загадаў рэканструяваць усю вуліцу Кірава, якая ідзе ад вакзалу ў цэнтар гораду. Рэканструкцыю вакзалу павінны скончыць да 1 ліпеня — да пачатку фэстывалю «Славянскі базар».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ зьвярнуўся ў пракуратуру зь лістом пра зьнішчэньне дзяржаўнай маёмасьці — унікальнага комплексу вітражоў у будынку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика