Больш як 181 тысяча жыхароў Беларусі знаходзяцца на наркалагічным уліку. 21.by

Больш як 181 тысяча жыхароў Беларусі знаходзяцца на наркалагічным уліку

23.03.2010 16:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі больш як 181 тысяча чалавек знаходзяцца на рознага віду наркалагічных уліках у органах аховы здароўя. Пра гэта 23 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраны спраў Раман Мельнік.

Ён падкрэсліў, што «алкагалізацыя тычыцца і падлеткаў». Паводле яго звестак, 16 тысячам непаўналетніх пастаўлены дыягназ »хранічны алкагалізм».

Сёлета 34% злачынстваў былі ўчынены грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення. У параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года колькасць такіх злачынстваў знізілася на 5,5%.

Усяго летась да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні антыалкагольнага заканадаўства, у тым ліку за распіванне алкагольных напояў на вуліцах, былі прыцягнуты 270 тысяч чалавек.

Мельнік акцэнтаваў увагу на пагрозе піўнога алкагалізму. Паводле яго слоў, вылечыцца ад яго яшчэ цяжэй, чым ад алкагалізму, які ўзнікае пры ўжыванні моцных спіртных напояў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика