Рытуальныя паслугі найбольш даходныя у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва. 21.by

Рытуальныя паслугі найбольш даходныя у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва

25.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў генеральны дырэктар ДА "Белбыт" Анатоль Марчанка, рытуальныя паслугі па-ранейшаму з'яўляюцца аднымі з найбольш рэнтабельных.Паслугі пракату ў гэтым сэнсе паступова здаюць свае пазіцыі. Прычынай з'яўляецца знос пракатнага фонду. Акрамя таго, змяняецца і пералік прадметаў пракату. "Калі раней добрым попытам карысталіся тэлевізары, халадзільнікі, то сёння попытам больш карыстаецца спартыўны інвентар і турыстычныя прылады", — адзначыў дырэктар "Белбыта". Паводле яго слоў, сёлета на папаўненне пракатнага фонду запланавана выдзяленне не менш як 1,5 млрд. рублёў бюджэтных сродкаў.

Нароўні з ужо добра вядомымі з'яўляюцца новыя віды паслуг у найбольш папулярных у насельніцтва кірунках бытавога абслугоўвання. Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення вытворчай і тэхнічнай палітыкі ДА "Белбыт" Алена Нікіціна, у 2009 годзе было ўкаранёна 11 новых відаў паслуг, у тым ліку элюмен валасоў, ламінаванне валасоў, гарачы манікюр, выраб керамамагнітных медальёнаў. Асобныя віды паслуг, наадварот, паступова знікаюць ў сувязі з адсутнасцю попыту ў насельніцтва. У іх ліку паслугі па рамонце гадзіннікаў і гадзіннікавых механізмаў, а таксама паслугі па вырабе трыкатажнага аддзення. "Цяпер на рынку вельмі шмат такіх вырабаў як айчыннай, так і замежнай вытворчасці, таму попыт на выраб трыкатажу знізіўся. Гэта ж тычыцца і паслуг па рамонце гадзіннікаў, якія апошнім часам страцілі сваю актуальнасць, асабліва са з'яўленнем мабільных тэлефонаў", — растлумачыла спецыяліст.

У Беларусі бытавое абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць больш за 12 тыс. атэлье, цэхаў і майстэрняў, якія належаць юрыдычным асобам, дзе занята прыкладна 64 тыс. работнікаў і больш як 50 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дзяржаўнае аб'яднанне "Белбыт" — гэта 185 прадпрыемстваў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці з агульнай колькасцю работнікаў больш як 17 тыс., у тым ліку 115 раённых камбінатаў бытавога абслугоўвання насельніцтва, якія налічваюць 1.807 сельскіх комплексных прыёмных пунктаў.

Паводле слоў гендырэктара "Белбыта, прадпрыемствы аб'яднання ў 2010 годзе плануюць забяспечыць тэмп росту аб'ёму бытавых паслуг праз усе каналы рэалізацыі не менш за 117—118% да ўзроўню 2009 года. Колькасць аб'ектаў бытавога абслугоўвання насельніцтва будзе павялічана больш як на 200 адзінак.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў генеральны дырэктар ДА "Белбыт" Анатоль Марчанка, рытуальныя паслугі па-ранейшаму з'яўляюцца аднымі з найбольш рэнтабельных.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика