У Беларусі ўкаранёны новы стымул для кіраўнікоў — гадавы бонус за выкананне прагнозных паказчыкаў
31.03.2010
—
Новости Общества
|
У Беларусі ўкаранёны новы стымул для кіраўнікоў арганізацый — гадавы бонус у памеры не менш як 12 службовых акладаў. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада ад 18 сакавіка 2010 года № 385 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2002 года № 1003". Як паведамілі БЕЛТА ў Апараце Саўміна, пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Канкрэтны памер гадавога бонусу, а таксама ўмовы і парадак яго выплаты павінны вызначацца наймальнікам самастойна ў кантракце, заключаным з кіраўніком, а фактычная выплата аднаразовага заахвочвання будзе залежаць ад выканання паказчыкаў прагнозу і наяўнасці сродкаў на гэтыя мэты. Акрамя таго, крыніцай выплаты гадавога бонусу будзе з'яўляцца прыбытак арганізацыі, а яго сума не ўлічваецца пры вылічэнні каэфіцыента суадносінаў сярэдніх заработных плат кіраўніка і па арганізацыі ў цэлым. У сусветнай практыцы (напрыклад, у Кітаі, Германіі, Швецыі, Карэі, Чэхіі, Венесуэле і ў іншых краінах) гадавыя бонусы атрымалі даволі шырокае распаўсюджванне. Гэта дзейсная мера ўзмацнення стымулявання працы топ-менеджэраў у дасягненні высокіх паказчыкаў развіцця кампаніі, павышэнні эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ўкаранёны новы стымул для кіраўнікоў арганізацый — гадавы бонус у памеры не менш як 12 службовых акладаў. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада ад 18 сакавіка 2010 года № 385 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2002 года № 1003". Як паведамілі БЕЛТА ў Апараце Саўміна, пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. |
|