Цана пытання — сто долараў і бутэлька каньяку. 21.by

Цана пытання — сто долараў і бутэлька каньяку

31.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальная справа па арт.16 ч.5, арт. 431 ч.1. (падбухторванне да дачы хабару) заведзена ў адносінах урача ваенкамата ў Лідзе, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

28-гадовага лідчаніна выклікалі позвай у ваенкамат па пытанні прызыву на зборы. У той момант малады чалавек быў не зусім здаровы, пра што і паведаміў урачу, выказаўшы сумненне наконт магчымасці свайго ўздзелу ў маючых адбыцца зборах. Урач прапанаваў вырашыць гэту праблему: цана пытання аказалася роўнай ста доларам ЗША і бутэльцы каньяку. Паводле яго слоў, палову сумы ён збіраўся аддаць урачу раённай бальніцы, у чыю кампетэнцыю ўваходзіць прызнанне ваеннаабавязаных прыгоднымі альбо непрыгоднымі для праходжання вайсковых збораў. Апошні зрабіў рэнтгенаўскі здымак і прыйшоў да высновы, што з такім дыягназам удзельнічаць у іх нельга. Але ж малады чалавек і сапраўды адчуваў сябе кепска. І ён вырашыў звярнуцца ў міліцыю.

25 сакавіка ўрача ваенкамата затрымалі з доказамі злачынства. Бутэльку каньяку ён паклаў у багажнік уласнага аўтамабіля, які стаяў побач з будынкам ваенкамата, а грошы ўзяў у службовым кабінеце. Санкцыя за падобнае злачынства ў якасці максімальнага пакарання прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Што датычыцца медыка з райбальніцы, то казаць пра яго асабістую зацікаўленасць у гэтых падзеях пакуль заўчасна. Паводле слоў урача, ён проста выканаў сваю працу, сапраўды ўбачыўшы ў здымках праблемы са здароўем, і на падставе іх вынес заключэнне. Гэтае пытанне цяпер вывучаецца незалежнымі экспертамі.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа па арт.16 ч.5, арт. 431 ч.1. (падбухторванне да дачы хабару) заведзена ў адносінах урача ваенкамата ў Лідзе, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика