Падарунак на Вялікдзень. 21.by

Падарунак на Вялікдзень

31.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На днях адным каталіцкім храмам у Мінску стала болей. У мікрараёне Кунцаўшчына адчынілася невялічкая каплічка парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ.

Спальныя мікрараёны Кунцаўшчына і Масюкоўшчына хутка разбудоўваюцца і новае месца для малітвы — гэта добры падарунак вернікам да блізкага Вялікадня. Цяпер жыхарам ускраіны гораду не трэба марнаваць шмат часу, каб дабрацца да цэнтра ў касцёл.

Капліца, узведзеная за даволі кароткі час, размяшчаецца на вуліцы Матусевіча, 78. Пробашч гэтай парафіі айцец Аляксандр Пісарук з ордэна францішканаў выказаў вялікую падзяку тым, хто дапамагаў у будаўніцтве святыні: "Новы храм — гэта не толькі будаўнічыя працы, але і шмат іншых пытанняў, якія вырашаліся паступова і з Божай дапамогай". Ён таксама шчыра запрасіў усіх вернікаў да малітвы ў новай капліцы. Набажэнствы будуць праходзіць у будныя дні ў 8:00 і 19:00, у нядзелю ў 9:30, 12:00 і 18:00.

У Вялікую суботу, 3 красавіка, тут чакаюць візіту мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які блаславіць стравы на велікодны стол.

Каталіцкая царква на Беларусі налічвае каля 1,5 мільёна вернікаў. Усяго ў краіне амаль 500 храмаў. У Мінску, аднак, толькі 4 вялікія касцёлы і тры маленькія каплічкі. Зараз у самым разгары ўзвядзенне храма ў Серабранцы, які будуецца ў сучасным стылі хай-тэк. Шмат католікаў у спальных раёнах горада збіраюцца на малітву ў будынках ЖЭСаў.

Яўген ВАРАКСА.

Хаг Песах Самеах! Са святам Пасхі!

Альбо як яўрэям удаецца захаваць сваю нацыю і яе шматвяковыя традыцыі

ачалося самае старажытнае яўрэйскае свята — Песах, альбо Пасха. Сёлета Песах доўжыцца з 30 сакавіка па 6 красавіка, але пачынаецца ён, як усе яўрэйскія святы, напярэдадні, з захадам сонца — 29 сакавіка.

 

— Самая вялікая частка седэра — "Магід" ("Апавядальнік"), — расказвае "Звяздзе" Валянціна МАРОЗ, PR-менеджар Мінскага яўрэйскага абшчыннага дома. — Так называюць і вядучага вечара. Яго задача не проста пераказаць гісторыю Выхаду яўрэяў з Егіпту, але і перадаць дух таго часу так, каб кожны адчуў, што ён сам здзяйсняе Выхад з Егіпту. Запавет памятаць пра гэту падзею і расказваць пра яе сваім нашчадкам у пасхальную ноч самая важная. Калектыўная памяць, якая не перарвалася на працягу стагоддзяў — дзіўная з'ява, якая закладзена ў фарміраванні нацыі. Яна дапамагае зразумець, чаму яўрэі застаюцца адзіным народам ва ўмовах шматвяковага рассеяння, вучыць любіць і цаніць свабоду. І хоць запавет Памятаць прадпісаны на цэлы народ, набывае ён сэнс толькі тады, калі выконваюць яго асобныя людзі.

Падчас пасхальнай трапезы выпіваецца чатыры келіхі віна, якія сімвалізуюць чатыры этапы выхаду з рабства, а дзеці задаюць чатыры пасхальныя пытанні: "Чаму мы ядзім мацу як сімвал свабоды?", "Чаму ядзім горкія травы як сімвал рабства?", "Чаму акунаем ежу ў салёную ваду?" і "Чаму падчас пасхальнага седэра сядзім, абапёршыся на левую руку?" У пошуках адказаў, якія не так ужо і лёгка знайсці, дарослыя расказваюць пра выхад яўрэяў з рабства больш за 3 тысячы гадоў таму, дзеці адчуваюць атмасферу Выхаду, і выконваецца запавет, дадзены ў Торы: "...і распавядзі сыну твайму".

На працягу ўсіх дзён свята Песах у яўрэйскіх дамах забаронена трымаць кваснае і прадпісана есць мацу. Вырабляецца яна з мукі і вады, галоўнае, каб час ад замесу да выпечкі не перавышаў 18 хвілін. У Мінскім яўрэйскім абшчынным доме ў дні свята пройдуць пасхальныя седэры.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Усё пра Вялікдзень — на выставе!

Выстава вялікодных яек і паштовак адкрылася ў Музеі беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У яе экспазіцыю ўвайшлі пісанкі са шкла, дрэва, фарфору, бісеру, яйкі з каменя (абсідыяна, змеевіка, онікса), а таксама свечкі ў форме яек і святочныя паштоўкі, выдадзеныя ў пачатку ХХ стагоддзя. Пабачыць тут можна будзе і арыгінальныя экспанаты — праваслаўныя і каталіцкія крыжы, выкананыя ў тэхніцы фрывалітэ.

Па традыцыі ў наведвальнікаў выставы будзе магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй, абрадамі і звычаямі святкавання Вялікадня ў розных краінах свету, а таксама з праваслаўнай літаратурай. Выстава будзе працаваць да 6 красавіка.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях адным каталіцкім храмам у Мінску стала болей. У мікрараёне Кунцаўшчына адчынілася невялічкая каплічка парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ. Спальныя мікрараёны Кунцаўшчына і Масюкоўшчына хутка разбудоўваюцца і новае месца для малітвы — гэта добры падарунак вернікам да блізкага Вялікадня. Цяпер жыхарам ускраіны гораду не трэба марнаваць шмат часу, каб дабрацца да цэнтра ў касцёл.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика