Аляксандр Сурыкаў: Яшчэ рана казаць пра згортванне інтэграцыі. 21.by

Аляксандр Сурыкаў: Яшчэ рана казаць пра згортванне інтэграцыі

01.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў у час прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі А. Сурыкаў.

Яго прэс-канферэнцыі звычайна збіраюць шмат журналістаў, бо адбываюцца яны чамусьці ў моманты не тое што абвастрэння адносінаў саюзнікаў, а, хутчэй, узнікнення шэрагу чарговых праблем эканамічнага характару. Літаральна напярэдадні ў Мінску на вышэйшым узроўні прагучала крытыка ўрада Расіі, з якім беларускаму боку не ўдаецца наладзіць празрыстыя і зразумелыя ўмовы ва ўзаемным гандлі. Ды і ў Маскве пасол Беларусі на "круглым стале" выказаў непаразуменне падыходамі расійскага боку да фарміравання цэн на беларускія лекі і медпрэпараты. Пасла здзівіла тое, што аналагічным чынам не хочуць у Маскве фарміраваць цэны на расійскі газ.

А. Сурыкаў не стаў падрабязна каментаваць гэтыя і іншыя праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі. На думку Аляксандра Аляксандравіча, не ўсё так дрэнна ў Саюзнай дзяржаве. Даволі паспяхова развіваецца супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, паміж МЗС абодвух краін, у банкаўскай справе, у сацыяльных пытаннях, адукацыі, ахове здароўя і г. д. Станоўчая дынаміка, на погляд А. Сурыкава, назіраецца ў эканамічнай інтэграцыі, у прыватнасці, у машынабудаўнічым комплексе. Так, зборачныя заводы МТЗ на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі здольныя выпускаць штогод да 12 тысяч трактароў. Таксама няблага адчуваюць сябе ў Расіі і беларускія вытворцы іншай сельгастэхнікі і прычапнога абсталявання. У газавай сферы, лічыць пасол, таксама добра ідуць сумесныя справы. У якасці прыкладу ён прывёў такі факт: 31 сакавіка гэтага года расійскі Газпрам стаў уладальнікам 50 працэнтаў акцый "Белтрансгазу". Задаволены пасол і стварэннем Мытнага саюзу. Праўда, не ўсё атрымліваецца, як задумвалася, у сельскай гаспадарцы. Але, тым не менш, па яго словах, ідзе "нармальны інтэграцыйны працэс", хоць і не без складанасцяў, але ён ідзе насуперак сцвярджэнням некаторых СМІ пра яго згортванне.

У рамках гэтага працэсу нармальным з'яўляецца і пераход да рынкавых цэн на энерганосьбіты, што ідзе толькі на карысць эканомікам Беларусі і Расіі, якія становяцца больш канкурэнтаздольнымі, лічыць пасол. Ён прызнаў, што ёсць у нас спрэчныя пытанні і ў нафтавых справах. Але іх трэба вырашаць за сталом перамоў. А. Сурыкаў сказаў, што ён разумее некаторыя крыўды беларускага боку на пазіцыю Расіі ў гэтых пытаннях. Што ж, дзякуй яму хоць за гэта.

А. Сурыкаў выказаў стрыманы аптымізм з нагоды паспяховага засваення Беларуссю рынкаў краін далёкага замежжа, той жа Лацінскай Амерыкі і Паўднёвай Азіі. Задача гэта няпростая, бо там ужо шмат гадоў працуюць вядучыя заходнія і азіяцкія фірмы. Але пасол пагадзіўся, што пэўныя поспехі беларусамі могуць быць дасягнуты. І гэта трэба толькі вітаць, бо ў беларускіх трактарах, аўтамабілях і машынах шмат камплектуючых расійскай вытворчасці. Так што, рост нашага экспарту ў Венесуэлу і Бразілію будзе ўскосна станоўча ўплываць на развіццё супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў будучыні.

Праўда, пасол засумняваўся ў правільнасці намераў беларускага боку прыцягнуць да суфінансавання будаўніцтва атамнай электрастанцыі кітайскія фірмы. Калі такое здарыцца, то Расія будзе вымушаная правесці дадатковыя перамовы з Беларуссю аб мэтазгоднасці ўдзелу кітайцаў, якія могуць скапіраваць расійскія тэхналогіі, ноу-хау. Расія, заявіў пасол, не хоча дзяліцца сваімі тэхнічнымі сакрэтамі ў сферы атамнай энергетыкі з маладымі і энергічнымі кітайскімі фірмамі. Бо інавацыйныя рэчы трэба набываць, і набываць за вялікія грошы, а не браць бясплатна. Так, згодны пасол, няхай кітайцы ўзводзяць жылы гарадок для энергетыкаў, будуюць інфраструктуру, а стварэннем самой станцыі будуць займацца расійскія спецыялісты.

Леанід Лахманенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў у час прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі А. Сурыкаў. Яго прэс-канферэнцыі звычайна збіраюць шмат журналістаў, бо адбываюцца яны чамусьці ў моманты не тое што абвастрэння адносінаў саюзнікаў, а, хутчэй, узнікнення шэрагу чарговых праблем эканамічнага характару. Літаральна напярэдадні ў Мінску на вышэйшым узроўні прагучала крытыка ўрада Расіі, з якім беларускаму боку не ўдаецца наладзіць празрыстыя і зразумелыя ўмовы ва ўзаемным гандлі. Ды і ў Маскве пасол Беларусі на "круглым стале" выказаў непаразуменне падыходамі расійскага боку да фарміравання цэн на беларускія лекі і медпрэпараты. Пасла здзівіла тое, што аналагічным чынам не хочуць у Маскве фарміраваць цэны на расійскі газ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика