Рухаць целам
01.04.2010
—
Новости Общества
|
У Мінску адбудуцца спаборніцтвы па экстрэмальных відах спорту і сучасных танцах Хіп-хоп, стрыт-данс, брэйк-данс, экстрэмальная акрабатыка, велатрыял, паркур, захапляльныя трукі ў выкананні скейтбардыстаў, ролераў і велатрыялістаў — усё гэта змогуць убачыць наведнікі ў сталічным Футбольным манежы з 2 па 4 красавіка. Цягам трох дзён тут будзе праходзіць шэраг спаборніцтваў па сучасных танцах і экстрэмальных відах спорту, зладжаны Беларускай лігай танца пры падтрымцы гандлёвай маркі "Чел`z". "Насамрэч нашаму мерапрыемству ўжо 10 гадоў, — сцвярджае дырэктар Беларускай лігі танца Алег Язвін. — Пачыналася ўсё, калі ўзгадаць, у невялікай зале, дзе некалькі ўдзельнікаў з Беларусі і блізкага замежжа спаборнічалі за званне лепшага... Тры гады таму праект пашырыўся і аб'яднаў розныя кірункі моладзевай хіп-хоп культуры — ад графіці да скейтбордынга, ад харэаграфіі да free-bet. Істотна палепшылася арганізацыя самога мерапрыемства, павялічылася колькасць удзельнікаў, у тым ліку замежных гасцей — да Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы далучыліся Германія, Бельгія, Францыя, ЗША". Сёлета спаборніцтвы будуць праходзіць цягам трох дзён. У апошні дзень мерапрыемства ўвазе гледачоў арганізатары плануюць прадэманстраваць "Шоу чэмпіёнаў" — паказальныя выступленні зорак хіп-хоп культуры. Вікторыя ЗАХАРАВА. Пра сяброў- таварышаў з усмешкайЖыццё ў рэдакцыі "Звязды" заўсёды віравала, і таму часта здараліся дзіўныя эпізоды і падзеі, якія выклікалі і смех, і гумар. * * * Загадчык аддзела прамысловасці Леанід Абушэнка выйшаў пераможцам конкурсу Саюза журналістаў СССР. Калі пачалі афармляць нейкія паперы, каб лаўрэат атрымаў сваю прэмію, высветлілася, што ён наогул не член Саюза журналістаў. Давялося тэрмінова прымаць яго ў саюз, каб не страціць узнагароду. * * * Загадчык аддзела Саветаў Янка Казлоў вызначаўся добрым гумарам. Ад яго прыколаў часцей за ўсё даставалася равеснікам — ветэранам вайны. Аднойчы напярэдадні нейкай гадавіны з дня Перамогі, Янка, змяніўшы свой голас, патэлефанаваў Навуму Юшпраху, нібы таго назаўтра выклікаюць у ваенкамат наконт яго чарговага воінскага звання. Калі праз паўгадзіны Іван Кандратавіч зайшоў у пакой да Навума Львовіча, той з нейкім хваляваннем стаў расказваць Янку, што яго нечага выклікаюць у ваенкамат. На гэту навіну Іван Кандратавіч глыбакадумна заўважыў, што калі б яму прысвоілі званне падпалкоўніка (а Навум Львовіч закончыў вайну маёрам), дык ён бы перайшоў з бульбы на бананы. Навум Львовіч зразумеў Янкаў прыкол і ў ваенкамат не пайшоў. * * * Быў у той час у "Звяздзе" і няштатны ваенны аддзел. Яго ўзначальваў падпалкоўнік запасу Іван Цітоў. Раз ці два на месяц у газеце публікаваліся старонкі, дзе ветэраны вайны і партызанскага руху ўспаміналі свае мінулыя подзвігі. І вось аднойчы Іван Цітоў арганізаваў артыкул былога вядомага ў краіне партызанскага камандзіра Вятрова, які ў свой час лічыў сябе пакрыўджаным, што яго за подзвігі не ўзнагародзілі залатой зоркай Героя Савецкага Саюза. На жаль, я тут не магу патлумачыць, як адбылося, што пад артыкулам і прозвішчам Вятрова стаяла: "Герой Савецкага Саюза". У выніку шумных разборак начальства з Іванам Цітовым, як ён "узнагародзіў" камбрыга Вятрова, у наступным нумары газеты была змешчана папраўка: апошні абзац артыкула Вятрова і яго прозвішча, толькі ўжо без слоў "Герой Савецкага Саюза". Назаўтра мне цэлую раніцу тэлефанавалі знаёмыя журналісты з іншых выданняў. Яны ніяк не маглі знайсці нашу памылку ў надрукаваным абзацы ва ўчарашнім нумары газеты. Звяралі кожную літару таго тэксту і сённяшняга (так мне кляліся і бажыліся) і — нічога не знаходзілі. І ніхто з іх не здагадаўся зверыць подпіс і яго геройскі статус. Вось так Іван Цітоў "узнагародзіў" былога камбрыга Вятрова. * * * У той час, калі так званы савецкі вайсковы абмежаваны кантынгент выконваў сваю "інтэрнацыянальную місію" ў Афганістане, а прасцей кажучы, уліп там у авантуру, якая асуджалася ў народзе, рэдактар аднойчы даў мне заданне напісаць нарыс пра воіна-інтэрнацыяналіста. У ваенкамаце мне параілі добрую кандыдатуру салдата-кінолага. Афган ён прайшоў са сваёй аўчаркай Арнай праз многія суровыя выпрабаванні. Ён навучыў яе "вынюхваць" міны маджахедаў, дзякуючы чаму Арна выратавала жыцці многіх нашых салдат-землякоў. Пра гэта і быў мой нарыс. Калі ж яго прачытаў рэдактар, ён мне сказаў: "Нарыс неблагі, але ж я табе даваў заданне напісаць пра салдата, а ты напісаў пра сабаку". Вячаслаў ВОЛЬСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску адбудуцца спаборніцтвы па экстрэмальных відах спорту і сучасных танцах Хіп-хоп, стрыт-данс, брэйк-данс, экстрэмальная акрабатыка, велатрыял, паркур, захапляльныя трукі ў выкананні скейтбардыстаў, ролераў і велатрыялістаў — усё гэта змогуць убачыць наведнікі ў сталічным Футбольным манежы з 2 па 4 красавіка. Цягам трох дзён тут будзе праходзіць шэраг спаборніцтваў па сучасных танцах і экстрэмальных відах спорту, зладжаны Беларускай лігай танца пры падтрымцы гандлёвай маркі "Чел`z". |
|