Група па сьмяротнай кары мае графік працы. 21.by

Група па сьмяротнай кары мае графік працы

01.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Cёньня адбудзецца другое пасяджэньне рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэньні праблематыкі сьмяротнай кары як інструмэнту пакараньня.Паводле старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Мікалая Самасейкі, асноўнай мэтай групы ёсьць вывучэньне грамадзкай думкі аб мэтазгоднасьці адмены ў Беларусі сьмяротнага пакараньня ці ўвядзеньня на яго мараторыю. Група будзе садзейнічаць фармаваньню думкі ў грамадзтве па гэтым пытаньні, а потым агучыць яе. 

На першым пасяджэньні групы зацьверджаны графік працы, выкананьне якога будзе разгледжана сёньня. Адным з мерапрыемстваў, паводле М.Самасейкі, зьяўляецца праца з мэдыямі, а таксама правядзеньне сацыялягічнага апытаньня, вывучэньне гэтага пытаньня ў Расеі і Ўкраіне. Таксама плянуецца наведваньне турмы ў Жодзіна. Таксама плянуецца правядзеньне «круглых сталоў», запыты на якія паступілі ад Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і АБСЭ.

Разам з тым М.Самасейка адзначыў, што з-за тэрактаў у маскоўскім мэтро можа павялічыцца колькасьць праціўнікаў поўнай адмены сьмяротнага пакараньня.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cёньня адбудзецца другое пасяджэньне рабочай групы Нацыянальнага сходу па вывучэньні праблематыкі сьмяротнай кары як інструмэнту пакараньня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика