У Гродне адкрыўся першы сэкс-шоп
02.04.2010
—
Новости Общества
|
Адкрыццё ў Гродне сэкс-шопа не стала першакрасавіцкім жартам. З сённяшняга дня першая крама такога кшталту пачала сталую працу ў абласным цэнтры і прыняла наведвальнікаў.Існаванне ў горадзе над Нёманам сэкс-шопа на думку большасці наведвальнікаў крамы абумоўлена патрабаваннямі часу - многія гродзенцы вітаюць такую ініцыятыву:
- Людзі розныя бываюць - і інваліды, і ўзроставыя групы, і пенсіянеры - яны таксама маюць патрэбу, але па розных прычынах не маюць магчымасці. Гаспадыня сэкс-шопа гаворыць, што, нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў арганізацыі справы, яна знайшла пэўнае паразуменне ў мясцовых уладаў: - Нягледзячы на тое, што часам мы лічым, што чыноўнікі ў нас людзі непрабіваемыя, але ў гэтай сітуацыі многія нам ішлі на сустрач. Адносіны былі пазітыўныя. Ініцыятары стварэння першага гродзенскага сэкс-шопа плануюць бліжэйшым часам наведаць суседні Беласток і пераняць польскі вопыт працы ўстановаў такога кшталту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыццё
|
|