Судовыя выканаўцы ў кватэры Анжалікі Борыс. 21.by

Судовыя выканаўцы ў кватэры Анжалікі Борыс

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Горадні ў кватэру Анжалікі Борыс на Азёрскай шашы прыехалі судовыя выканаўцы, каб апісаць маёмасьць. Як кіраўнік фірмы “Палёніка”, яна была аштрафаваная на 4 мільёны 200 тысяч рублёў. Сама фірма мае 122 мільёны рублёў штрафаў.Як паведаміў з месца падзеі прэсавы сакратар Саюзу палякаў Ігар Банцар, тры судовыя выканаўцы апісалі такія рэчы, як музычны цэнтар, мікрахвалёвую печку, кампутар, стацыянарны тэлефон, тэлевізар, новы (ня ўстаўлены) шклопакет і сказалі, што будуць іх вывозіць.

Праз “Палёніку” Саюз палякаў на чале з А.Борыс ажыцьцяўляў сваю дзейнасьць. Як вядома, гэтую арганізацыю беларускія ўлады адмаўляюцца рэгістраваць. Фірму пакаралі за тое, што яна атрымлівала грошы на сваю культурна-асьветніцкую дзейнасьць ад “Вспульноты польскай”, суд палічыў, што іх трэба было афармляць як гуманітарную дапамогу.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Горадні ў кватэру Анжалікі Борыс на Азёрскай шашы прыехалі судовыя выканаўцы, каб апісаць маёмасьць. Як кіраўнік фірмы “Палёніка”, яна была аштрафаваная на 4 мільёны 200 тысяч рублёў. Сама фірма мае 122 мільёны рублёў штрафаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика