Нагрэлі рукі на соку. 21.by

Нагрэлі рукі на соку

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двое махляроў паспелі нанесці арганізацыям урон больш як на 13,5 мільёна рублёў.

Паводле звестак прэс-афіцэра Кастрычніцкага РУУС Сяргея Чабатарова, прайдзісветы паспрабавалі скалаціць капітал, карыстаючыся тым, што многія арганізацыі, якія займаюцца аптовым гандлем, перасталі патрабаваць абавязковую перадаплату і нават прапануюць адтэрміноўку плацяжоў. Для сваёй аферы 29-гадовы і 39-гадовы махляры выбралі дзве арганізацыі, якія займаюцца аптовым продажам на тэрыторыі краіны соку. І прыйшлі туды, маючы на руках дакументы і рэквізіты арганізацыі, якая, між іншым, юрыдычна спыніла сваю дзейнасць летась. І атрымалі прадукцыю, якую рэалізоўвалі на рынках у Мінску. Праўда, шмат часу вадзіць за нос уладальнікаў соку ў іх не атрымалася, таму што праз месяц арганізацыі вырашылі ўдакладніць пытанне аплаты. Тады і выявілася тая акалічнасць, што арганізацыі, якая зрабіла заказ, юрыдычна не існуе. Дарэчы, як высветлілася, на хітрасць падазроныя пайшлі, каб вырашыць матэрыяльныя праблемы аднаго з іх — яго з сям'ёй папрасілі з'ехаць са здымнай кватэры.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое махляроў паспелі нанесці арганізацыям урон больш як на 13,5 мільёна рублёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика