Папраўка толькi на лепшае. 21.by

Папраўка толькi на лепшае

09.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша размова з намеснiкам дырэктара па грамадскiм харча­ваннi Лепельскага райспажыўтаварыства Iрынай Мiлеўскай адбылася ў надзвычай клопатныя перадвелiкодныя днi. Хаця i ў звычайныя нiхто ў iх сiстэме не сумуе. Асаблiва калектыў кулiнар­нага камбiната, якiм на працягу двух дзесяткаў гадоў паспяхова кiруе Вольга Лаўрыненка.

— Кулiнарны камбiнат i так штодня выдае 100—120 найменняў разнастайнай смачнай прадукцыi, — тлумачыць Iрына Сяргееўна, — але перад Пасхай заказаў было намнога больш, асаблiва на велiкодныя кулiчы, булкi, кексы. Сёлета праваслаўныя i каталiкi адзначаюць голоўнае хрысцiянскае свята ў адзiн дзень. Таму ўдвайне прыемна прынесцi як мага болей радасцi ў кожны дом, кожны калектыў. Прадукцыя кулiнарнага камбiната карыстаецца добрым попытам не толькi ў насельнiцтва нашага раёна, але i ў абласным цэнтры, суседнiм, Чашнiцкiм, раёне. А перад святам салiдным клiентам i арганiзацыям мы дадаткова дасылаем прайс-лiсты з асартыментам нашых вырабаў — кароткiм апiсаннем тэрмiнаў прыгоднасцi i кошту…

Шмат яшчэ чаго прыемнага давялося пачуць пра амаль што поўнасцю жаночы калектыў кулiнарнага камбiната, дзе працуюць без малога паўсотнi адмысловых прафесiяналаў сваёй справы. Асаблiва хваляць за выдатнае майстэрства кандытараў Iрыну Шкiранда, Юлiю Панiч, Антанiну Хацько ды i астатнiх сапраўдных чараўнiц кулiнарнага майстэрства. Нават цяжка паверыць, што вось так з дня ў дзень, па «кропельцы», за мiнулы год кулiнарны камбiнат вырабiў смачнай, якаснай i запатрабаванай прадукцыi амаль на 4 мiльярды рублёў. У значнай меры таму спрыяе рэарганiзацыя вытворчасцi, сучаснае пераўзбраенне тэхналагiчных магутнасцей. Асаблiва гэта адчулася пасля набыцця спецыяльнага французскага абсталявання. Прыкметна палепшылiся ўмовы працы. З’явiлiся магчымасцi асвоiць новыя вiды прадукцыi са слаёнага дражджавога i бездражджавога цеста. Палепшылiся паказчыкi i па энергазберажэннi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша размова з намеснiкам дырэктара па грамадскiм харча­ваннi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика