Мілінкевіч: Усе палітычныя спрэчкі мала вартыя ў параўнаньні з жыцьцём
13.04.2010
—
Новости Общества
|
«Гэта вялікая трагедыя для польскага народу, усіх сяброў Польшчы, да якіх і я сябе адношу. Такога ў сьвеце яшчэ не было, каб вялікая колькасьць палітычнай, грамадзкай эліты краіны загінула ў авіякатастрофе. З гэтым прымірыцца немагчыма. Я сёньня побач з тымі, хто выказвае спачуваньні сем’ям загінулых. Для мяне гэта вялікі шок і асабістая трагедыя. Я думаю, што ў такія моманты вельмі важна памятаць, што ўсе спрэчкі палітычныя, вельмі жорсткія дыскусіі мала вартыя ў параўнаньні з жыцьцём чалавека. Усё ж такі гэта самае-самае важнае. І мы павінны, маючы розныя погляды, умець захоўваць чалавечыя аджносіны паміж сабой. Гэта вялікі чарговы ўрок для мяне».Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|