Хваля падарункаў — сталіцы базару. 21.by

Хваля падарункаў — сталіцы базару

16.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета добрая традыцыя Віцебска — рабіць гораду падарункі ад будаўнікоў да пачатку міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" — атрымае размах.

Нагадаю: як паведамлялася раней, "базар", вось ужо 19-ы па ліку, распачнецца 9 ліпеня, а скончыцца фестывальны марафон 15 ліпеня.

Яшчэ да мая, згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама, апрануць у цёплыя "шубы" і падсвецяць жылыя дамы і будынкі грамадскага прызначэння на праспекце Фрунзэ, дзе знаходзіцца Летні амфітэатр, і на вуліцы Леніна — ад плошчы Перамогі да плошчы Леніна. Неўзабаве плошча Перамогі будзе цалкам рэканструявана. А да лета завершыцца добраўпарадкаванне Парка пераможцаў і набярэжнай Заходняй Дзвіны, таксама дабудуюць новыя корпус і бібліятэку Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Вельмі прыгожым падарункам гораду да "базару" стане завяршэнне агульнабудаўнічых работ на Свята-Успенскім кафедральным саборы, які аднавілі цалкам.

Тыя, хто прыедзе на "базар" на цягніках, не пазнаюць чыгуначны вакзал, які кардынальна, на вачах, мяняе свой выгляд. Гэта будзе сапраўдны вакзал ХХІ стагоддзя.

Яшчэ да пачатку "базару" ў Віцебску адсвяткуюць Дзень нараджэння горада. Раней свята прыходзілася на "базар". Дадатковы і такі мілы падарунак...

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета добрая традыцыя Віцебска — рабіць гораду падарункі ад будаўнікоў да пачатку міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" — атрымае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика