Беларус – зноў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека. 21.by

Беларус – зноў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека

17.04.2010 11:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоСтаршыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі зноў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека пад час 37-га кангрэсу Міжнароднага форуму па прачах чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights), які прайшоў у Ерэване.

Алесь Бяляцкі і Валянцін СтэфановічBildunterschrift: Gro?ansicht des Bildes mit der Bildunterschrift: Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч Для ўдзелу ў форуме ў Арменію прыбылі 300 дэлегатаў з розных краінаў свету, у ліку якіх былі і беларускія праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Алесь Бяляцкі выказаў меркаванне, што гэтая пасада для яго ганаровая і можа мець толькі станоўчы ўплыў на далейшую дзейнасць.

Як лічыць Бяляцкі, яго новае абранне падкрэслівае павагу сусветнай праваабарончай супольнасці да ахвярнай працы беларускіх праваабаронцаў у неспрыяльных умовах, а таксама высокі давер. "Дзякуючы федэрацыі, дзейнасць праваабаронцаў у рэгіёне былых постсавецкіх краінаў у апошнія гады актывізавалася, і мы надалей будзем развіваць у сваіх краінах і каардынаваць гэтую дзейнасць паміж сабой, выкарыстоўваючы лепшы вопыт, які ў нас ёсць", - падкрэсліў кіраўнік "Вясны".

Паводле яго словаў, гэтае абранне дапаможа развіццю праваабарончага руху ў Беларусі і выступае пэўным гарантам у дзейнасці праваабаронцаў у сённяшніх складаных умовах, калі яны не маюць рэгістрацыі. "Свае паўнамоцтвы я буду максімальна выкарыстоўваць на прасоўванне дэмакратыі, правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамагаць тымі магчымасцямі, якімі валодае федэрацыя, праваабарончым арганізацыям у іншых постсавецкіх краінах", - падкрэсліў Алесь Бяляцкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі зноў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека пад час 37-га кангрэсу Міжнароднага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика