Як выглядаюць лёгкія Нацыянальнага мастацкага музея?
20.04.2010
—
Новости Общества
|
Карэспандэнт ЗВЯЗДЫ спусціўся ў падвалы музея і пабачыў цэлы міні-завод па вытворчасці патрэбнага клімату для экспанатаў Нацыянальны мастацкі музей — гэта не проста дамок, дзе вісяць карціны і стаяць скульптуры. Нядаўна, слухаючы перадачу пра замежныя музеі з сучаснымі сістэмамі клімат-кантролю, я задаўся пытаннем: а як у нас? Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў адгукнуўся адразу: папрасіў адказных асобаў правесці карэспандэнта "Звязды" ў самае "сэрца" музея і раскрыць яго тайны. Маім экскурсаводам стаў Сяргей БАСЛЫК, намеснік дырэктара па фондавай працы і рэстаўрацыі.
Сяргей Баслык заводзіць мяне ў падвалы музея, дзе я на свае вочы бачу — і праўда міні-завод! Трубы, нейкія агрэгаты, пульты кіравання з мноствам лямпачак і дысплеяў... — Было набыта вельмі добрае нямецкае абсталяванне, у асноўным фірмы Sіemens, — працягвае спадар Сяргей. — Вядома, спачатку нам было цяжка. Бо для працы на такіх машынах патрэбны спецыяльна навучаны персанал — там жа ўсё на электроніцы!.. Такіх спецыялістаў у нас няма, бо саміх машын — раз-два і ўсё! Таму мы падбіралі проста высокакваліфікаваных тэхнікаў, якія паступова навучыліся працаваць з гэтым складаным абсталяваннем. Цэнтр кіравання сістэмай знаходзіцца ў спецыяльным кабінеце, які нават ахоўвае міліцыя. І хоць сістэма цалкам аўтаматызаваная, круглыя суткі на ёй дзяжурыць спецыяліст. А раптам які збой? Праўда, кажа спадар Сяргей, за 4 гады працы сістэмы сур'ёзных збояў не было. На дысплеі камп’ютара — план музея па паверхах. Шчоўк — і вы ў зале, дзе вісяць унікальныя партрэты Радзівілаў. Шчоўк — і бачыце, колькі градусаў і якая вільготнасць у гэтую хвіліну каля партрэта Ежы Радзівіла ці Крысціны Яўхіміі Радзівіл. Усё дакладна! — Апроч тэмпературы і вільготнасці гэтая сістэма стварае патрэбную вентыляцыю, — распавядае Сяргей Баслык. — Бо надзвычай важна, якая будзе ў музеі хуткасць перамяшчэння паветра. Калі яна завялікая, экспанаты псуюцца!.. Сістэма робіць так, каб паветра абнаўлялася павольна, незаўважна. Я папрасіў Сяргея Баслыка пад вялікім сакрэтам сказаць, колькі ж каштавала такая цудадзейная сістэма. Спадар Сяргей, зазірнуўшы ў паперы, удакладніў: 1,5 мільярда рублёў (на кошты 2006 года). Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт ЗВЯЗДЫ спусціўся ў падвалы музея і пабачыў цэлы міні-завод па вытворчасці патрэбнага клімату для экспанатаў Нацыянальны мастацкі музей — гэта не...
|
|