Час мацярынства. 21.by

Час мацярынства

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зямля як сімвал мацярынства шырока паказана ў шматлікіх легендах і павер'ях беларускага народа. Перш чым распачаць сяўбу, селянін звяртаўся да багоў і святых з просьбай напаіць маці сырую зямлю халоднай расой, каб адрадзіць яе ўрадлівасць. Перасохлую або неўрадлівую зямлю параўноўвалі з удавой або бяздзетнай жанчынай.

 У народзе існавала назіранне: калі дубовы ліст на Сем дзеў (31 мая) разгарнуўся, "то зямля прынялася за свой род". Мелася на ўвазе, што пачалося прарастанне зерня, якое было кінута ў зямлю. Калі яно прарасло, значыць, будзе новы ўраджай

Фядосся Каласяніца (11 чэрвеня). Веснавыя карагоды, якія моладзь вадзіла да Тройцы, каб абудзіць зямлю, забараняліся з гэтага дня. Казалі: "Зямля цяжарная, чапаць нельга". Паступова пачыналася калашэнне, таму моладзь хадзіла на ўскрайкі палеткаў і спявала песні-велічанні ў гонар жыта.

Святы Ціхан (29 чэрвеня), які ўшаноўваецца ў гэты дзень, атрымаў назву Суцяшальнік. З гэтага дня пачынаюць заціхаць спевы птушак. І зноў нараджаліся вобразныя асацыяцыі: цяжарная зямля запавольвала сваю хаду, як цяжарная жанчына.

 Гром і Пярун лічыліся аднымі з самых моцных славянскіх бостваў. Першы гром адмыкаў зямлю і прадказваў, якім будзе ўраджай. Асабліва баяліся, калі першы гром грымеў, як у народзе казалі, "на голы лес". Уладаром грому і маланкі быў магутны бог Пярун, а ў хрысціянізаванай міфалогіі — Ілля Грамавержац (2 жніўня), які ездзіць па паднябессі на калясніцы і пасылае на зямлю вогненныя стрэлы. У гэты дзень катэгарычна забаранялася выконваць якія-небудзь хатнія або сельскагаспадарчыя работы: мыць бялізну, касіць, складваць сена, жаць. Існавала перакананне: калі парушыць адзначаныя рэгламентацыі, то гэта можа наклікаць пажар, буран, працяглыя ліўні, ад якіх будуць пакутаваць і людзі, і пасевы.

Еўсцігней Жытнік (18 жніўня). У гэты дзень сяляне "замаўлялі" жытнёвыя палеткі. Жанчыны рабілі гэта на скрыжаванні дарог, кланяючыся на ўсе чатыры бакі.

Успенне Багародзіцы (29 жніўня). Да гэтага часу заканчвалася жніво. Па даўняй традыцыі жанчыны-жнеі пакідалі на полі некалькі каласоў — "вялесаву бараду" (сем, дзевяць, дванаццаць, трыццаць тры або сорак). Лічылі, што менавіта ў іх знаходзіцца спарыш, спарына — асаблівая сіла зямлі, якая павінна будзе адрадзіць ніву на наступны год. "Бараду" прыгіналі да зямлі, клалі ў сярэдзіну хлеб, соль, кавалачак сала, кланяліся ёй, а часам качаліся цераз яе, прыгаворваючы: "Ніўка, ніўка, аддай маю сілку на новую ніўку!"

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зямля як сімвал мацярынства шырока паказана ў шматлікіх легендах і павер'ях беларускага народа. Перш чым распачаць сяўбу, селянін звяртаўся да багоў і святых з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика