Зарплатны рэзерв. Каб атрымліваць па 500 долараў за месяц, нам трэба больш купляць беларускага, а айчынным вытворцам выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю. 21.by

Зарплатны рэзерв. Каб атрымліваць па 500 долараў за месяц, нам трэба больш купляць беларускага, а айчынным вытворцам выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У першым квартале айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы спрацавалі з плюсам, запасы на складах пачалі зніжацца, а экспарт расці. Беларускія спажыўцы сталі больш набываць тавараў, а рост унутраных цэн пачаў запавольвацца. Такое ажыўленне эканомікі, як лічаць у Савеце Міністраў, стварае перадумовы для таго, каб да канца бягучага года сярэднямесячная зарплата ў Беларусі вырасла да 500 долараў.

Нафтавы стымул

“Мы перапрацавалі 3,6 мільёна тон нафты”, — пра работу айчынных НПЗ у першым квартале паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі падчас даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Па словах кіраўніка ўрада, выпрацаваныя нафтапрадукты ў максімальным аб’ёме забяспечылі патрэбы айчыннай гаспадаркі, у тым ліку аграрнага сектара.Работа нафтахіму адыгрывае значную ролю ў эканоміцы нашай краіны. Таму плануецца нарошчваць узровень загрузкі НПЗ, у тым ліку за кошт дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь. Напрыклад, значную частку “чорнага золата” плануецца атрымаць з Венесуэлы.Урад, па словах Сяргея Сідорскага, разлічвае на паступовае нарошчванне тэм-паў развіцця рэальнага сек-тара эканомікі. І гэта дазволіць павышаць дабрабыт насельніцтва.

Першы квартал абяцае прыбаўку

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў Беларусі па выніках двух першых месяцаў бягучага года перавысіла 1 мільён рублёў. Пры гэтым у лютым у параўнанні са студзенем прырост склаў 1,6 працэнта.Да запаветных 500 долараў яшчэ далёка, тым не менш гэту задачу  ў Мінэканомікі лічаць рэальнай. “Гэта адзін з ключавых момантаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі сёлета. Выхад на зарплату 500 долараў намі праглядаецца”, — заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Мінэканомікі Аляксандр Ярашэнка.Пры гэтым ён падкрэсліў, што адной з галоўных перад-умоў такога росту павінна стаць зніжэнне матэрыяльных выдаткаў у рэальным сектары эканомікі. Для выканання такой задачы плануецца, у прыватнасці, дадаткова грашова стымуляваць кіраўнікоў прадпры-емстваў, якія дамагаюцца значнага павышэння эфектыўнасці работы.

Глабальны разагрэў

Падмуркам для павышэння заробкаў павінна стаць эфектыўнае развіццё эканомікі.У першым квартале ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам экспарт айчынных аўтамабіляў і трактароў вырас прыкладна на 20 працэнтаў, рухавікоў — у паўтара раза. Павысіўся попыт і на калійныя ўгнаенні.Па прагнозах Міжнароднага валютнага фонду, эканамічны рост у Расіі сёлета можа скласці 4 працэнты, прыкладна такое ж абуджэнне абяцаюць і ў глабальнай эканоміцы. І для экспартна арыентаванай Беларусі гэта выгадна.Аднак для таго, каб эфектыўна канкурыраваць у замежжы, неабходна нарошчваць інвестыцыі. Па выніках першага квартала ў Беларусі не ўдалося аднавіць аб’ём інвестыцый у асноўны капітал, які быў у сту-дзені—сакавіку 2009-га. Аднак сёлетні сакавік стаў больш паспяховым, чым два зімовыя месяцы. І гэта ў прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі выклікае “стрыманы аптымізм”. Яны задаволены і тым, што расце актыўнасць замежных інвестараў.

Таварны інтарэс

Грошы патрэбны і на павышэнне канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў, якія прадаюцца ў Беларусі. Рознічны тавараабарот у краіне ў першым квартале ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам вырас, па даных Белстата, на 13,3 працэнта. За той жа перыяд вытворчасць спажывецкіх харчовых тавараў павялічылася больш чым на 11 працэнтаў, а нехарчовых — амаль што на 8. Такім чынам, можна казаць, што беларускія спажыўцы дапамаглі айчынным прадпрыемствам зарабіць больш і павысіць заробкі работнікам.Павышэнне заробкаў да 500 долараў павінна стаць адным са стымулаў прыросту пакупак айчынных тавараў. Акрамя гэтага, каб распаліць спажывецкі попыт, плануецца і ў далейшым выдаваць ільготныя спажывецкія крэдыты.

“Карміць” сваіх, а не чужых

Як прагназуюць у Мінэканомікі, паступова будуць таннець і звычайныя крэдыты. Па выніках першага квартала інфляцыя склала 2,5 працэнта, што менш, чым, напрыклад, у Расіі і Украіне.З улікам гэтага Нацыянальны банк з 19 красавіка знізіў стаўку рэфінансавання з 13 да 12,5 працэнта гадавых. Важнымі перадумовамі таксама сталі ўстойлівая сітуацыя на валютным рынку і высокі тэмп прыросту рублёвых укладаў насельніцтва. А гэта значыць, што ў бліжэйшы час многія банкі знізяць стаўкі па новых крэдытах.Такім чынам, Беларусь як Кітай і многія іншыя краіны, пераадольваць наступствы міжнароднага эканамічнага крызісу плануе з дапамогай стымулявання ўнутранага спажывецкага попыту. Паспяховасць такіх крокаў, як сведчыць замежны вопыт, будзе залежаць не толькі ад таго, наколькі высокімі будуць заробкі. Вельмі важна, каб у пакупніка быў багаты выбар і яму хацелася набываць айчынныя тавары. Інакш гэтыя 500 долараў будуць “карміць” вытворцаў замежных тавараў, а таксама “ўплываць” у абменнікі валюты і гэтым самым правакаваць дэвальвацыю беларускага рубля.

ДарэчыПа выніках першага квартала бягучага года, як сведчаць даныя Белстата, у Беларусі сярод асноўных груп прадуктаў харчавання патаннелі макаронныя вырабы (на 7 працэнтаў) і гародніна (на 0,5), сярод нехарчовых — абутак (0,3), дываны і дывановыя вырабы (0,4), а таксама паслугі пасажырскага паветранага транспарту (2,2) і міжнароднага чыгуначнага (на 6 працэнтаў).

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым квартале айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы спрацавалі з плюсам, запасы на складах пачалі зніжацца, а экспарт расці. Беларускія спажыўцы сталі больш...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика