21 красавіка TUT.BY ахоўвае гістарычныя помнікі
21.04.2010 02:00
—
Новости Общества
|
А 10-й раніцы госцем нашай студыі будзе Цімох Акудовіч, намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), адзін з арганізатараў Фэсту экскурсаводаў. Наколькі вялікі турыстычны патэнцыял Беларусі як краіны замкаў, палацаў і шляхецкіх сядзібаў? Што рабіць з сотнямі занядбаных помнікаў гісторыі і архітэктуры, калі ў дзяржавы бракуе грошай на іх аднаўленне? Якія вынікі Фэсту экскурсаводаў, што другі год запар прайшоў у Беларусі 18 красавіка. Аб 11.30 абмяркоўваем самыя вострыя праблемы захавання архітэктурнай спадчыны ў коле зацікаўленых асобаў: загадчыцы сектара аховы помнікаў Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Наталлі Хвір, галоўнага інжынера КУП “Мінская спадчына” Міхаіла Жыха, а таксама Антона Астаповіча, старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Чаму ў Беларусі рэгулярна парушаецца заканадаўства ў сферы аховы помнікаў і як знайсці выйсце з гэтай сітуацыі? Якую пазіцыю ў гэтым пытанні займае дзяржава, інвестары і грамадскасць? Што змянілася ў гэтай сферы з прыходам на пасаду міністра культуры Паўла Латушкі? Упершыню за адным сталом у жывой дыскусіі TUT спецыялісты, адносіны якіх між сабой не самыя простыя, абмяркуюць найбольш вострыя пытанні “без купюраў” ды паспрабуюць прыйсці да агульнага назоўніка. Дасылайце таксама пытанні на студыйныя камунікатары: ICQ - 470659469, Skype – radiotutby. Глядзіце Жывая відэатрансляцыя нізкай якасці Жывая відэатрансляцыя сярэдняй якасці Жывая відэа-трансляцыя высокай якасцi Слухайце жывы эфір. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму ў Беларусі рэгулярна парушаецца заканадаўства ў сферы аховы помнікаў? Упершыню за адным сталом у жывой дыскусіі TUT спецыялісты, адносіны якіх між сабой не...
|
|