Штаны-клёш вяртаюцца І абяцаюць стаць хітом восені 2010. 21.by

Штаны-клёш вяртаюцца І абяцаюць стаць хітом восені 2010

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Доўгі час ў модзе панавалі вузкія штаны і джынсы. Праўда, як альтэрнатыва ў калекцыях сезону часам узнікалі і штаны клёш. Напрыклад, культура хіпі 70-х моцна ўплывала на увесь мінулы сезон. У летніх калекцыях прысутнічалі штаны з вялікім клёшам ад калена ці ад сцягна. У адзенні для адпачынку адным з варыянтаў прапаноўваліся штаны свабодныя і мешкаватыя па ўсёй даўжыні, выкананыя з ільну, бавоўны, шоўку ці віскозы.

Здаецца, тэма хіпі 70-х не перастае цікавіць мадэльераў самых розных краін. У паказаных нядаўна калекцыях восень-зіма 2010-2011 многія сусветнавядомыя дызайнеры прапаноўваюць штаны-клёш. У некаторых гэта элегантная класіка, у кагосьці — яркі выклік. Стала зразумела, што шырокія штаны вяртаюцца і стануць сур'ёзнай альтэрнатывай завужаным. Знакаміты амерыканскі мадэльер Дэрэк Лэм зрабіў такія штаны ледзь не асновай сваёй новай калекцыі. І растлумачыў гэта наступным чынам: "У расклешаных штанах жаночыя ногі выглядаюць бясконца доўгімі і стройнымі". З вядомым мадэльерам можна пагаджацца ці не пагаджацца. Хтосьці лічыць, што вузкія штаны, якія панавалі некалькі сезонаў, пасуюць толькі жанчынам з доўгімі і бездакорнымі нагамі. Для астатніх — клёш, які хавае лішняе на сцёгнах і візуальна павялічвае даўжыню ног. А хтосьці, наадварот, схіляецца да думкі, што вузкія штаны робяць фігуру больш стройнай, а мешкаватыя дадаюць вагі. У кожнага сваё меркаванне, а прыгажосць — у разнастайнасці. У любым выпадку, парачка шырокіх штаноў у гардэробе не пашкодзіць.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгі час ў модзе панавалі вузкія штаны і джынсы. Праўда, як альтэрнатыва ў калекцыях сезону часам узнікалі і штаны клёш. Напрыклад, культура хіпі 70-х моцна ўплывала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика