У суседзяў. 21.by

У суседзяў

22.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украіна адмяніла рашэнне аб прыватызацыі 99 шахтаў

Кабінет міністраў Украіны адмяніў пастанову папярэдняга ўрада, якая прадугледжвала выстаўленне на продаж на аўкцыённых таргах цэласных маёмасных комплексаў 99 дзяржаўных шахтаў, паведамляе УНІАН. Пра гэта паведаміў журналістам міністр вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Яшчанка са спасылкай на адпаведнае рашэнне, прынятае на ўчарашнім пасяджэнні ўрада. Паводле яго слоў, пастанова адмененая як дакумент, які не ўвайшоў у сілу. "Газета.Ru".

У Маскве расстралялі бізнэсмена

Прадпрымальнік забіты на ўсходзе Масквы. Невядомы зрабіў у бізнэсмена не менш за сем стрэлаў (з іх чатыры ў галаву) з пісталета "Іж", пераробленага пад стральбу баявымі патронамі.

Афіцыйны прадстаўнік следчага ўпраўлення СКП РФ па Маскве Сяргей Марчанка паведаміў, што напярэдадні ў 23.30 каля пад'езда ўласнага дома быў расстраляны Роберт Маркаран 1964 года нараджэння, кіраўнік кампаніі "Алігаша", якая займалася вырабам дзіцячага абутку.

Па гэтым факце следчы аддзел СКП па Пяроўскаму раёну завёў крымінальную справу па артыкуле КК РФ "Забойства". Вывучаюцца розныя версіі злачынства. ІТАР—ТАСС.

Даклад Пуціна не закрануў душы думскай апазіцыі

Некаторыя прадстаўнікі парламенцкай меншасці не толькі дазволілі сабе чытанне газет і размовы па мабільніку ў час выступлення прэм'ера, але і азлобленыя крыкі ў яго адрас, калі той пачынаў, на іх думку, шчыра прыхарошваць сітуацыю ў асобных галінах эканомікі і ў сацыяльнай сферы. І гэта нядзіўна, улічваючы, што, па сутнасці, Пуцін не адказаў ні на адно з 20 пісьмовых пытанняў, якія яму накіроўвалі дэпутаты.

Калі вядомая актрыса і дэпутат Дзярждумы ад "Справядлівай Расіі" Алена Драпека папрасіла Пуціна вярнуцца да савецкай практыкі распрацоўкі нарматываў па забеспячэнні грамадзян культурна-асветніцкімі і спартыўнымі збудаваннямі, той адказаў, што яны не выконваліся і ў самім СССР. "Ну вось у Калмыкіі — 300 тыс. чалавек жыве, але першы басейн адкрылі толькі цяпер!" — паспрабаваў пажартаваць прэм'ер. Але, нарваўшыся на хвалю абурэння з боку дэпутатаў, тут жа здаў назад, успомніўшы, як сам займаўся спортам у савецкі час. "Я б і сам не змог займацца спортам, калі б не хадзіў у задрыпаную спартзалу пры заводзе", — рассмяшыў ён усю ўрадавую ложу, да канца запоўненую віцэ-прэм'ерамі і міністрамі. Ніводнаму з іх, дарэчы, так і не далі магчымасці растлумачыць дэпутатам тонкасці паспяховага выхаду айчыннай эканомікі з крызісу. Прэм'ер узяў усё на сябе, заявіўшы, што хоць крызіс і не скончыўся, "рэцэсія загадала доўга жыць". Расбалт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве расстралялі бізнэсмена Прадпрымальнік забіты на ўсходзе Масквы. Невядомы зрабіў у бізнэсмена не менш за сем стрэлаў (з іх чатыры ў галаву) з пісталета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика