Аўстрыйскі эксперт: «Гэта быў шчодры прыём». 21.by

Аўстрыйскі эксперт: «Гэта быў шчодры прыём»

28.04.2010 16:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«НН» датэлефанавалася да Эрвіна Рота, эксперта, які даследуе акалічнасці паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Альпы ў 2002 годзе. Рот падкрэслівае, што скандал выклікаў не столькі сам факт візіту беларускага кіраўніка, колькі тое, што аўстрыйскі бок пайшоў на відавочныя махінацыі, каб яго арганізаваць.


Эрвін Рот

«НН»: Як Вы здолелі сабраць гэтыя дакументы?

Эрвін Рот: Я ўжо 30 год працую спартовым журналістам, і, як кажуць аўстрыйцы, добра ведаю, як бегае заяц. Я выпадкова натрапіў на паведамленне прэсавага агенцтва APA ад 18 сакавіка 2002 г. пра візіт Аляксандра Лукашэнкі, а таксама прачытаў матэрыялы рэвізіі НАК Аўстрыі ў часопісе «Profil». Я прааналізаваў абедзве публікацыі, і, фігуральна кажучы, спаймаў зайца за хвост. Ну і пачаў разблытваць гэты клубок.

«НН»: Як Вы лічыце, чым было запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі ў Альпы для аўстрыйскіх арганізатараў візіту — поспехам ці марнаваннем грошай?

ЭР: Пра гэта меркаваць цяжка, я гэтым пытаннем не займаўся. Casinos Austria, наколькі я ведаю, не заключыла ніякага пагаднення з беларускім бокам. Але калі паглядзець на ўсё з шырокай перспектывы, то запрашэнне, магчыма, было цалкам паспяховым. Аўстрыйскія манапалісты са сферы азартных гульняў цікавяцца доўгатэрміновымі перспектывамі выхаду на новыя рынкі. Дзякуючы візіту Аляксандра Лукашэнкі іх імідж, у любым разе, палепшыўся.

«НН»: Але ці ёсць прамыя доказы таго, што гэтыя грошы сапраўды непасрэдна выдаткоўваліся на адпачынак кіраўніка Беларусі?

ЭР: Яго імя стаіць на квітанцыях. На лыжным курорце Зэефельд у Тыролі ёсць пяцізоркавы гатэль Klosterbrau (у гэтым мястэчку, дарэчы, таксама ёсць казіно, якое належыць кампаніі Casinos Austria). І там, напрыклад, у спісе наведнікаў стаіць імя прэзідэнта Лукашэнкі. Больш за тое, у гатэлі ёсць кніга наведнікаў, і прэзідэнт Лукашэнка зрабіў у ёй асабісты запіс. Ён быў там, са сваімі сынамі, з разнастайнымі набліжанымі асобамі ў складзе вялікай дэлегацыі.

«НН»: Што Вы можаце сказаць пра выдаткі на прыём кіраўніка Беларусі?

ЭР: Выдаткоўваць на прыём такой дэлегацыі каля 200 000 еўра — гэта ўжо досыць незвычайна. У выдаткі, напрыклад, быў уключаны прыватны авіяпералёт паміж Венай і Інсбрукам. На адпачынку спадар Лукашэнка атрымаў траўму ў часе катання на лыжах, і яго давялося на верталёце вывозіць з горнага схілу. Гэтыя выдаткі таксама былі аплачаныя аўстрыйскім бокам. Гэта быў шчодры прыём.

Але хачу падкрэсліць, што, калі казаць пра вашага прэзідэнта, то для яго гэта была проста звычайная паездка. А вось што выклікала рэзананс у Аўстрыі, дык гэта тое, што аўстрыйскі бок аплачваў яе, карыстаючыся патаемнай бухгалтэрыяй, бескантрольна. Спадара Лукашэнку можна было запрасіць прыватна, але, відавочна, аўстрыйскія арганізатары паездкі хацелі нешта прыхаваць. Хоць гэта вельмі незвычайна, што такая арганізацыя, як Нацыянальны алімпійскі камітэт Аўстрыі, выдаткоўвае больш за 200 000 еўра за візіт, да якога сам НАК, па сутнасці, не мае ніякага дачынення. Бо падрыхтоўку паездкі здзяйсняў не НАК Аўстрыі, а дырэктар Casinos Austria спадар Шкоф. Грошы проста праводзіліся праз рахунак аўстрыйскага НАК, каб схаваць гэты факт. А гэта ў нашай краіне ў высокай ступені супрацьзаконна.

«НН»: Але чаму аўстрыйцам спатрэбілася такая схема?

ЭР: Вакол НАК Аўстрыі ўжо доўгі час выспявае скандал, звязаны з незалежнай (у двукоссі) камісіяй, якая праводзіла рэвізію гэтай структуры. Гэтая камісія зрабіла выснову, нібыта Леа Вальнэр, які ў той час быў прэзідэнтам НАК Аўстрыі, нічога не ведаў пра махінацыі. А я хацеў на аснове інфармацыі пра гэты візіт давесці, што Вальнэр быў вельмі глыбока ўцягнуты ў гэтыя справы, што ён асабіста быў ініцыятарам запрашэння і што менавіта ён вырашыў праводзіць грошы па‑за афіцыйнай бухгалтэрыяй.

«НН»: А як Вы асабіста ставіцеся да таго, што ў наш час бізнэс, спорт і палітыка ўсё больш і больш пераплятаюцца?

ЭР: Гэтая сувязь не вядзе да дабра. Запрашаць Аляксандра Лукашэнку ва ўмовах, калі дзейнічала пастанова ЕС, якая не дазваляла мець з ім справы на афіцыйным узроўні ні дзяржавам Еўрасаюза, ні іх афіцыйным прадстаўнікам, — на гэта грамадскасць Аўстрыі пагля¬дзела б вельмі крытычна. Таму Леа Вальнэр, відавочна, хацеў захаваць у таямніцы тое, што ён збіраецца сустрэцца са спадаром Лукашэнкам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«НН» датэлефанавалася да Эрвіна Рота, эксперта, які даследуе акалічнасці паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Альпы ў 2002 годзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика