Дзе ветэранаў чакаюць зніжкі. 21.by

Дзе ветэранаў чакаюць зніжкі

04.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможцам — з удзячнасцю

Мы ўжо паведамлялі, што Міністэрства гандлю звярнулася з адкрытым пісьмом да гандлёвых арганізацый, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва з нагоды будучага святкавання 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у які заклікала "з мэтай стварэння святочнага настрою ў ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх катэгорый грамадзян" зніжаць для ветэранаў і асобаў, што пацярпелі ад наступстваў вайны, гандлёвую надбаўку, а таксама бясплатна дастаўляць тавары на дом з пад'ёмам на паверх, арганізоўваць святочныя абеды (вячэры) з музычным суправаджэннем, без платы аказваць цырульніцкія паслугі, паслугі лазняў і фатаграфіі, рамонт абутку і г.д.

Пра месцы і даты правядзення вышэйназваных мерапрыемстваў Мінгандлю прасіла паведамляць на свой электронны адрас (найменне арганізацыі, адрас, кантактны тэлефон). Першы выкладзены на сайце міністэрства пералік такіх арганізацый гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, што вырашылі ўзяць удзел у акцыі, налічвае 103 найменні з усёй краіны. У прыватнасці, па Мінску да акцыі далучыліся пакуль 19 арганізацый. ЦУМ прапануе па 10 мая зніжкі на ўсе тавары на 10 працэнтаў, ГУМ па 9 мая — зніжкі на 65 працэнтаў на адзенне і абутак, "Гандлёвы дом "На Нямізе" па 15 мая прапануе тавары айчыннай вытворчасці без гандлёвай надбаўкі. Зніжкі ў памеры 10 працэнтаў на сваю прадукцыю даюць адпаведна па 20, 31 і 10 мая "Пінскі трыкатаж", "Світанак", "Камінтэрн". Толькі 9 мая зніжкі на 30 працэнтаў прапануюць сталовая №102 Заводскага раёна сталіцы, сталовая УП "Гарадскі камбінат сацыяльнага харчавання" і УП "Сталовая №104". Па 8 мая бясплатныя работы па рамонце сотавых тэлефонаў, фота- ,відэа- і аўдыёапаратуры (пры неабходнасці аплачваецца толькі кошт дэталяў) аказвае ТАА "Глорыя-ТСЦ".

На Брэстчыне ААТ "Брэсцкі ЦУМ" акцыю па зніжэнні гандлёвай надбаўкі на тэхнічна складаныя тавары на 10 працэнтаў, на астатнія групы тавараў на 15 працэнтаў (з бясплатнай дастаўкай тавараў на дом) будзе праводзіць па 1 ліпеня. КУП "Маларыцкі РКБА" па 9 мая прапануе зніжку ў памеры 20 працэнтаў на бытавыя паслугі, па 31 мая ААТ "Пінчанка — Пінск" дае зніжку на 20 працэнтаў на мыццё бялізны, на 10 працэнтаў — на хімчыстку і фарбаванне.

ААТ "Віцебскія прадукты" па 9 мая бясплатна абяцае даставіць харчовыя тавары на дом незалежна ад кошту заказу. ГД "Віцязь" тры мадэлі тэлевізараў і тры мадэлі DVD-прайгравальнікаў па 6 чэрвеня будзе прапаноўваць па спецыяльных цэнах (са зніжкай на 5—10 працэнтаў). А ААТ "Дом гандлю" абяцае па 10 мая зніжэнне гандлёвай надбаўкі да 66 працэнтаў на халадзільнікі і маразільнікі "Атлант", увесь асартымент мужчынскіх кашуль, жаночы і мужчынскі абутак.

У Гродзенскай вобласці ІП Тамашэвіч па 9 мая будзе бясплатна аказваць фотапаслугі, а УКП "Дзятлаўскі камбінат бытавога абслугоўвання" па 10 мая — бясплатныя цырульніцкія паслугі. 9 мая кавярня "Моладзевая" знізіць нацэнку на 20 працэнтаў, а рэстаран "Вілія" у гэты ж дзень дасць зніжку ў памеры 50 працэнтаў.

На Міншчыне Дзяржынскае раённае спажывецкае таварыства на працягу ўсяго мая будзе весці продаж тавараў у крэдыт без працэнтаў за карыстанне крэдытам. Акцыя будзе праходзіць у крамах №№30, 47, 80, 114, 13, 5, 136 і іншых. На працягу ўсяго месяца зніжку ў памеры 10 працэнтаў дае ААТ "Світанак" на прамысловыя тавары.

Больш падрабязную інфармацыю пра тэрміны акцыі, асартымент тавараў і паслуг, памеры зніжак у канкрэтных яе ўдзельнікаў можна даведацца на сайце Міністэрства гандлю: mіntоrg.bу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы ўжо паведамлялі, што Міністэрства гандлю звярнулася з адкрытым пісьмом да гандлёвых арганізацый, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і бытавога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика