Бягучы тыдзень будзе дажджлiвы i ўмерана цёплы. 21.by

Бягучы тыдзень будзе дажджлiвы i ўмерана цёплы

04.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пачатку бягучага тыдня Беларусь будзе знаходзiцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў.

У сераду, начная тэмпература будзе вагацца ад плюс 5 градусаў на паўночным захадзе да плюс 15 градусаў на паўднёвым усходзе. Удзень чакаецца 10-17 вышэй за нуль, у Гомельскай i на паўднёвым усходзе Магiлёўскай абласцей паветра прагрэецца да 18-25.

У другой палове тыдня верагоднасць ападкаў зменшыцца. Аднак месцамi па тэрыторыi краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальнiцы. Тэмпература паветра ў ноч на чацвер, 6 мая, складзе 1-8 градусаў цяпла, па поўднi — да плюс 13 градусаў. У чацвер удзень чакаецца ад 10 градусаў цяпла па поўначы да 25 градусаў вышэй за нуль па поўднi краiны.

У пятнiцу начная тэмпература складзе 7-14 цяпла, а ўдзень яна павысiцца да 18-25 градусаў.

У выхадныя днi кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi ў многiя раёны Беларусi. Пры гэтым будзе даволi цёплае надвор'е: уначы ад 9 да 15 градусаў, удзень ад 16 да 22 градусаў вышэй за нуль. У нядзелю на поўднi краiны паветра прагрэецца да 23-25 градусаў.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку бягучага тыдня Беларусь будзе знаходзiцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў. У сераду, начная тэмпература будзе вагацца ад плюс 5 градусаў на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика