Крэдыты таннеюць.... 21.by

Крэдыты таннеюць...

04.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мяркуецца, што агульны ўзровень працэнтных ставак будзе зніжацца і надалей

Ігар ШЧУЧЭНКА

У прыватнасці, у першым квартале пры ўмове забеспячэння фінансавай стабільнасці стаўку рэфінансавання плануецца знізіць да яе верхняй мяжы, якая прадугледжаная Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, — да 12 працэнтаў. Што, зразумела, павысіць даступнасць крэдытаў. Пра гэта і іншае ішла размова на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі, якое правёў кіраўнік галоўнага банка краіны Пётр Пракаповіч.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі Міхаіл Журавовіч, на пасяджэнні адзначалася, што аб'яўленая сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах банкаў у беларускіх рублях у сакавіку склалася на ўзроўні 19,6 працэнта гадавых і знізілася ў параўнанні са студзенем на 0,9 працэнтнага пункта. Калі ж весці гутарку пра крэдытаванне банкамі эканомікі, то за першыя тры месяцы года у беларускіх рублях і замежнай валюце іх было выдадзена амаль 21,6 трыльёна рублёў, што на 38 працэнтаў больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Зніжаюцца працэнтныя стаўкі і на дэпазітным рынку. У сакавіку, напрыклад, па новых тэрміновых дэпазітах у рублях стаўка склалася на ўзроўні 16,1 працэнта гадавых, што на 1,6 працэнтнага пункта ніжэй, чым у студзені. Тым не менш, гэта не адбівае цікавасці насельніцтва да захоўвання зберажэнняў у банках: у першым квартале аб'ём прыцягнутых грашовых сродкаў укладчыкаў узрос на 1,57 трыльёна рублёў, ці на 8,4 працэнта, і на пачатак красавіка склаў у эквіваленце 20,33 трыльёна рублёў. Між іншым, на 1 красавіка ў сярэднім на аднаго жыхара рэспублікі прыходзілася 2144,1 тысячы рублёў зберажэнняў, якія размешчаныя ў банкаўскіх укладах і ашчадных сертыфікатах, што эквівалентна 720 доларам ЗША. Калі параўноўваць з мінулагоднім красавіком, то гэты паказчык узрос на 540,7 тысячы рублёў, ці ў 1,34 раза.

Развіваецца і ўмацоўваецца банкаўскі сектар краіны. Так, паводле звестак Нацбанка, аб'ём статутнага фонду банкаў на 1 красавіка склаў 9,6 трыльёна рублёў і за студзень—сакавік павялічыўся на 40,4 мільярда рублёў. Актывы банкаўскага сектара ўзраслі на 4,2 працэнта, ці на 5,5 трыльёна рублёў, і склалі 86,76 трыльёна рублёў.

Курс нацыянальнай валюты да кошту кошыка замежных валют (долар ЗША, еўра і расійскі рубель) трымаецца ў межах устаноўленага на год калідора — плюс-мінус 10 працэнтаў. Больш за тое, пасля зніжэння курсу беларускага рубля да 3 працэнтаў у сярэдзіне красавіка на сённяшні дзень галоўны банк умацаваў нацыянальную валюту больш як на 1 працэнт: на 4 мая кошт кошыка замежных валют складае 1056,09 рублёў, што адпавядае зніжэнню курса рубля з пачатку года на 1,91 працэнта. Што ж датычыцца зніжэння курсу нацыянальнай валюты да валют, якія ўваходзяць у склад кошыка, то долару беларускі рубель з пачатку года саступіў 3,42 працэнта, расійскаму рублю — 7,3 працэнта, а вось да еўрапейскай валюты ён умацаваўся на 4,62 працэнта. Дарэчы, на пасяджэнні было падкрэслена, што курсавая палітыка сёлета па-ранейшаму будзе накіраваная на падтрыманне стабільнага курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют: кіраўнік галоўнага банка краіны, нагадаем, на пачатку года казаў пра тое, што не выключае нават магчымасць некаторага ўмацавання курсу нацыянальнай валюты да кошыка па выніках 2010 года.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прыватнасці, у першым квартале пры ўмове забеспячэння фінансавай стабільнасці стаўку рэфінансавання плануецца знізіць да яе верхняй мяжы, якая прадугледжаная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика