Рэгістрацыя на ЦТ — першы этап прыёмнай кампаніі. 21.by

Рэгістрацыя на ЦТ — першы этап прыёмнай кампаніі

04.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў краіне распачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, якое стартуе 14 чэрвеня. Пункты рэгістрацыі будуць працаваць ва ўсе працоўныя дні тыдня з 3 мая да 1 чэрвеня ўключна з 8 да 20 гадзін, а таксама па суботах 15, 22 і 29 мая. Арганізатары нагадалі, што выбіраць месца праходжання цэнтралізаванага тэсціравання абітурыентам трэба бліжэй да іх цяперашняга месца жыхарства ці навучання. Месца праходжання тэсціравання ніяк не звязана з будучым выбарам навучальнай установы, сертыфікаты ўсе ўдзельнікі ЦТ атрымліваюць аднолькавыя (без указання месца праходжання тэсціравання) і могуць смела адпраўляцца з імі "штурмаваць" любую ВНУ ці сярэднюю спецыяльную навучальную установу.

На рэгістрацыю абітурыенту трэба прыйсці з пашпартам або іншым дакументам, які сведчыць яго асобу, квітанцыяй аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ (яе памер складае 10 тысяч рублёў за кожны прадмет) ці дакументам аб праве на вызваленне ад унясення грошай (калі такое права маецца). Гэта можа быць пасведчанне інваліда, выпіска з медыцынскіх дакументаў, даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і, дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць статуса ў дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, пасведчанне аб праве на льготы асобаў з сем'яў вайскоўцаў, работнікаў органаў МУС і г.д., якія загінулі ці сталі інвалідамі пры выкананні воінскіх і службовых абавязкаў. Для рэгістрацыі на ЦТ абітурыент асабіста падае заяву на адной з дзвюх дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (на свой выбар). Выбар мовы, на якой абітурыент хоча здаваць будучыя тэсты, таксама ажыццяўляецца на этапе падачы заявы і рэгістрацыі на ЦТ. Рэгістрацыя па электроннай пошце на цэнтралізаванае тэсціраванне не ажыццяўляецца.

Замежныя грамадзяне і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за мяжой, маюць права зарэгістравацца на ЦТ не асабіста, а па пошце. Для гэтага ім трэба накіраваць у пункт рэгістрацыі ксеракопію дакумента, які сведчыць іх асобу, і заяву. запоўненую па пэўнай форме. Яе узор можна ўзяць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (www.rіkz.unіbel.by). А квітанцыю аб унясенні платы за афармленне дакументаў і арыгінал дакумента, які сведчыць асобу, яны прад'явяць ужо пры атрыманні пропуска. Галоўнае, каб дакументы прыйшлі па пошце не пазней за 1 чэрвеня, гэта значыць, не пазней за апошні дзень рэгістрацыі. Можна скарыстацца таксама і дапамогай сваякоў, якія пражываюць у Беларусі: тыя запоўняць за абітурыента заяву, аплацяць рэгістрацыйны ўзнос і пададуць у пункт рэгістрацыі ксеракопію дакумента, які сведчыць асобу будучага абітурыента. Абітурыентам, якія не вывучалі гісторыю Беларусі, дазваляецца замест гэтай дысцыпліны здаваць тэст-экзамен па сусветнай гісторыі навейшага часу. Праўда, калі абітурыент нацэлены менавіта на гістарычны профіль, то без іспыту па гісторыі Беларусі яму ўсё роўна не абысціся.

Для гэтага ім трэба накіраваць у пункт рэгістрацыі ксеракопію дакумента, які сведчыць іх асобу, і заяву. запоўненую па пэўнай форме. Яе узор можна ўзяць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (www.rіkz.unіbel.by). А квітанцыю аб унясенні платы за афармленне дакументаў і арыгінал дакумента, які сведчыць асобу, яны прад'явяць ужо пры атрыманні пропуска. Галоўнае, каб дакументы прыйшлі па пошце не пазней за 1 чэрвеня, гэта значыць, не пазней за апошні дзень рэгістрацыі. Можна скарыстацца таксама і дапамогай сваякоў, якія пражываюць у Беларусі: тыя запоўняць за абітурыента заяву, аплацяць рэгістрацыйны ўзнос і пададуць у пункт рэгістрацыі ксеракопію дакумента, які сведчыць асобу будучага абітурыента. Абітурыентам, якія не вывучалі гісторыю Беларусі, дазваляецца замест гэтай дысцыпліны здаваць тэст-экзамен па сусветнай гісторыі навейшага часу. Праўда, калі абітурыент нацэлены менавіта на гістарычны профіль, то без іспыту па гісторыі Беларусі яму ўсё роўна не абысціся.

Абітурыент мае права зарэгістравацца для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні не больш чым па трох прадметах, адзін з іх — абавязковы для ўсіх абітурыентаў экзамен па адной з дзяржаўных моў. Здаваць адначасова і беларускую, і рускую мову забараняецца. У тым выпадку, калі абітурыент зарэгіструецца для праходжання ЦТ больш чым па трох прадметах, ён будзе дапушчаны да здачы тэсціравання толькі па першых трох, якія стаяць у графіку правядзення тэсціравання. Да заканчэння тэрміну рэгістрацыі абітурыент мае права здаць пропуск ці абмяняць яго на пропуск па іншай дысцыпліне. Пропуск лічыцца зарэгістраваным, калі на ім ёсць пячатка ўстановы, вызначанай пунктам правядзення тэсціравання, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка пункта рэгістрацыі і ўказаны рэгістрацыйны нумар. У выпадку страты пропуска абітурыенту выдаецца яго дублікат.

Адрасы пунктаў рэгістрацыі абітурыенты могуць знайсці на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (www.rіkz.unіbel.by) або ў нумары "Звязды" за 21 красавіка. Дарэчы, пры ўнясенні рэгістрацыйнага ўзносу абітурыентам трэба быць уважлівымі: пералічваць грошы неабходна на рахунак той установы адукацыі, на базе якой за абітурыентам будзе зарэзерваванае пасадачнае месца і якое ўказана ў пропуску на ЦТ. Паколькі ў сталіцы і на базе рэгіянальных цэнтраў тэсціравання будзе дзейнічаць сёлета аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма "Агульнарэспубліканскі банк удзельнікаў ЦТ", гэта дазволіць забяспечыць рэгістрацыю абітурыентаў па прынцыпе "аднаго акна". Напрыклад, абітурыент, які наведае пункт рэгістрацыі ў БДУ, зможа атрымаць пропуск для праходжання тэсціравання, скажам, у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва — там, дзе ёсць свабодныя пасадачныя месцы. Аб'яднаная база звестак дазваляе аператару ў пункце рэгістрацыі "бачыць" свабодныя месцы ва ўсіх пунктах тэсціравання ў межах сталіцы і аформіць абітурыенту пропуск у іншую навучальную ўстанову. Такім чынам, абітурыентам не прыйдзецца самім бегаць па горадзе ў пошуках свабоднага месца — гэта асабліва актуальна для масавых дысцыплін на ЦТ, такіх як матэматыка, руская і беларуская мова. Унесці плату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ абітурыенты могуць у любым з філіялаў "Беларусбанка". Там жа можна атрымаць і інфармацыю аб банкаўскіх рэквізітах і нумарах рахункаў па пазабюджэтных сродках навучальных устаноў, вызначаных пунктамі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2010 годзе.

Дарэчы, пры ўнясенні рэгістрацыйнага ўзносу абітурыентам трэба быць уважлівымі: пералічваць грошы неабходна на рахунак той установы адукацыі, на базе якой за абітурыентам будзе зарэзерваванае пасадачнае месца і якое ўказана ў пропуску на ЦТ. Паколькі ў сталіцы і на базе рэгіянальных цэнтраў тэсціравання будзе дзейнічаць сёлета аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма "Агульнарэспубліканскі банк удзельнікаў ЦТ", гэта дазволіць забяспечыць рэгістрацыю абітурыентаў па прынцыпе "аднаго акна". Напрыклад, абітурыент, які наведае пункт рэгістрацыі ў БДУ, зможа атрымаць пропуск для праходжання тэсціравання, скажам, у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва — там, дзе ёсць свабодныя пасадачныя месцы. Аб'яднаная база звестак дазваляе аператару ў пункце рэгістрацыі "бачыць" свабодныя месцы ва ўсіх пунктах тэсціравання ў межах сталіцы і аформіць абітурыенту пропуск у іншую навучальную ўстанову. Такім чынам, абітурыентам не прыйдзецца самім бегаць па горадзе ў пошуках свабоднага месца — гэта асабліва актуальна для масавых дысцыплін на ЦТ, такіх як матэматыка, руская і беларуская мова. Унесці плату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ абітурыенты могуць у любым з філіялаў "Беларусбанка". Там жа можна атрымаць і інфармацыю аб банкаўскіх рэквізітах і нумарах рахункаў па пазабюджэтных сродках навучальных устаноў, вызначаных пунктамі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2010 годзе.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў краіне распачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, якое стартуе 14 чэрвеня. Пункты рэгістрацыі будуць працаваць ва ўсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика