Памінальны дзень
04.05.2010
—
Новости Общества
|
На працягу першага года пасля смерці сваяка і ўсіх наступных гадоў на могілкі лепш хадзіць па суботах (акрамя 9-га і 40-га дзён пасля смерці, а таксама дня шанавання продкаў — Радаўніцы, якая заўсёды выпадае на аўторак). Варта ведаць і вучыць гэтаму дзяцей: якой дарогай вы прыходзіце на могілкі, такой і назад вяртайцеся. На працягу трох гадоў адзначалі дзень нараджэння памерлага і дзень яго смерці. Пасля заканчэння гэтага тэрміну адзначалі толькі дзень смерці і ўсе гадавыя царкоўныя святы памінання продкаў. Мы прывядзём самыя распаўсюджаныя памінальныя дні, якія былі зафіксаваныя ў розныя часы на тэрыторыі Беларусі (даты адпавядаюць праваслаўнаму календару): Дзедава пятніца, Дзедава субота — пятніца і субота на 10-м тыдні перад Вялікаднем; Дзедава пятніца, субота, Мясаедныя, Мясапусныя Дзяды — пятніца і субота на 9-м тыдні перад Вялікаднем; Грамнічныя Дзяды — пятніца і субота напярэдадні Грамніц, або Стрэчання (15 лютага); Бацькоўская субота — субота на 6-м тыдні перад Вялікаднем; Бацькоўская субота — субота на 5-м тыдні перад Вялікаднем; Бацькоўская субота — субота на 4-м тыдні перад Вялікаднем; Радаўніца — аўторак на 2-м тыдні пасля Вялікадня; Траецкая субота — субота на 7-м тыдні пасля Вялікадня; Яблычны Спас — 19 жніўня (дзень памінання памерлых дзяцей); Спасаўскія Дзяды — пятніца і субота перад Успеннем Багародзіцы (28 жніўня), Восеньскія Дзяды — субота на 3-м тыдні пасля Пакроваў (14 кастрычніка), Змітраўскія Дзяды — субота напярэдадні 8 лістапада (дзень ушанавання святога Дзмітрыя Салунскага); Міхайлаўскія Дзяды — субота напярэдадні 21 лістапада (дзень ушанавання архістратыга Міхаіла); Піліпаўскія Дзяды — пятніца і субота напярэдадні Каляднага паста (пачатак — 28 лістапада). Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу першага года пасля смерці сваяка і ўсіх наступных гадоў на могілкі лепш хадзіць па суботах (акрамя 9-га і 40-га дзён пасля смерці, а таксама дня шанавання...
|
|