Быць беларусам: Наталля Сцяжко. 21.by

Быць беларусам: Наталля Сцяжко

11.05.2010 15:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоНа працягу траўня штодня на партале TUT.BY вядомыя асобы будуць распавядаць пра тое, што значыць для іх быць белорусам. Гэта супольны праект TUT.BY і сайта BUDZMA.ORG.

Сёння прапануем вашай увазе анкету Наталлі Сцяжко, галоўнага рэдактара кінастудыі "Беларусьфільм", кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта, магістра бізнэс-адміністравання.
 
Быть белорусом: Виктор Малишевский >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>

Быть белорусом: Андрей Кончик >>>

- Быць беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

- Быць беларусам - проста жыць і быць ім. Гэта ў сэрцы - як бацькі, дзеці, муж. Гэта маё і ўсё!

- Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

- Пачуццё гумару і хітрасць.

- Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус - не беларус.

- Жыццё Еўфрасінні Полацкай і яе крыж, Грунвальдская бітва, Біблія Скарыны, Статут Вялікага княства Літоўскага.

- Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

- Матчыны калыханкі.

- Беларус без ведання мовы ці беларус?

- Так, беларус, бо не чалавек вінаваты, што з ім паўсюль размаўляюць на рускай мове. Гэта справа часу і дзяржаўнага выхавання.

- Чым беларускім вы ганарыцеся?

- Усім - прыродай, прыгажосцю жанчын і працавітасцю мужчын, спадчынай, культурай. А асабліва ганаруся сваёю дачкою Вольгай Сцяжко - піяністкай сусветнага ўзроўню, выпускніцаю гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі і Лонданскай каралеўскай акадэміі музыкі, якая выступае з канцэртамі па ўсім свеце. Таксама сынам Косцем, які расце сапраўдным беларусам. Мужам, бо ён мяне кахае, і я для яго найлепшая ў свеце.

- Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў?

- Мы вельмі добрыя суседзі - можам і гарэлкі выпіць, і папрацаваць добра, і дапамагчы, калі трэба, мы - надзейныя і добразычлівыя.

- Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?

- Наша культура, толькі праз яе мы інтэгруемся ў сусветны кантэкст.

- Як вы бачыце будучыню Беларусі?

- Беларускай - добрай, шчырай, дэмакратычнай і заможнай.

Заўтра мы прапануем вам наступную анкету. А пакуль чакаем на форуме вашых адказаў  на пытанне, што асабіста для вас значыць - быць беларусам? Найбольш цікавыя меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
- Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам? - Пачуццё гумару і хітрасць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика