Па факце пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі распачата крымінальная справа. 21.by

Па факце пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі распачата крымінальная справа

11.05.2010 17:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па факце пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі (МЗВТ) Фрунзенскім РУУС распачата справа на падставе ч. 3 арт. 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Узгаранне на складзе, размешчаным на тэрыторыі МЗВТ, адбылося ў 9.05. Як паведаміў прэс‑сакратар МНС Віталь Навіцкі, склад у завода арандавала ПУП «Паліфанбай».

Першыя ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз тры хвіліны. У 9.55 адбылося абрушэнне даху. У гэты час два ратавальнікі знаходзіліся непасрэдна на даху, астатнія — каля ачагу ўзгарання, на пругу першага паверха будынка. Сем супрацоўнікаў МНС апынуліся пад заваламі. Чатыры з іх загінулі: два памерлі на месцы пры правядзенні рэанімацыйных мерапрыемстваў, яшчэ два — у бальніцы.

Тры ратавальнікі дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі, іх стан медыкі ацэньваюць як стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці. Паводле інфармацыі галоўнага лекара бальніцы Віктара Сірэнкі, узрост пацярпелых — ад 20 да 40 гадоў.

«У іх тыповыя для такіх выпадкаў пашкоджанні — апёкі, атручэнне чадным газам, пашкоджанне скурнага покрыва, пераломы касцей», — паведаміў медык.

У бальніцы знаходзіцца яшчэ адзін супрацоўнік МНС — ён атруціўся прадуктамі гарэння.

Пажар ліквідавалі ў 11.38. У яго тушэнні былі задзейнічаны 105 чалавек і 25 адзінак тэхнікі МНС.

Як паведаміў журналістам выканаўца абавязкаў начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Руслан Ліхаманаў, найбольш верагоднай прычынай узгарання на складзе МЗВТ стала правядзенне зварачных работ у суседнім цэху. Аднак разглядаюцца і іншыя версіі ўзнікнення пажару.

Створана група па аказанні псіхалагічнай і іншай дапамогі пацярпелым. «У адпаведнасці з заканадаўствам ратавальнікі праходзяць абавязковае страхаванне, але ім будзе аказана і іншая матэрыяльная дапамога», — сказаў Ліхаманаў.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па факце пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі (МЗВТ) Фрунзенскім РУУС распачата справа на падставе ч. 3 арт. 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика