«Белнафтахім» не пацвярджае інфармацыю пра падаражанне нафтапрадуктаў
11.05.2010 18:45
—
Новости Общества
|
На інтэрнэт-сайтах з’явілася інфармацыя пра чарговае падаражанне паліва.
Нібыта ад 12 мая «Белнафтахім» павышае ўнутраныя цэны на нафтапрадукты на 6,2-8,2%. Новыя цэны зацверджаны загадам канцэрна №160 ад 11.05.10 г. Кошт бензіну А-76 (Н-80) складзе 2250 рублёў за 1 літр (рост на 170 руб.), Бензіну АІ-92—2870 рублёў (на 170 руб.), Бензіну АІ-95—3240 рублёў (на 190 руб. ), дызпаліва — 2580 рублёў (на 150 руб.). Нагадаем, што ад пачатку году цэны на бензін і дызпаліва падвышаліся двойчы: 23 студзеня — на 2%, 27 лютага — на 7%. Тым часам у прэс-службе «Белнафтахіму» карэспандэнту НН паведамілі, што інфармацыі пра загад №160 ад 11.05.10 г. у іх яшчэ няма.СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Сеціве з’явілася інфармацыя пра чарговы рост цэнаў на бензін і дызпаліва. |
|