Кошт пуцёвак у дзіцячыя летнікі павялічыцца на 9%. 21.by

Кошт пуцёвак у дзіцячыя летнікі павялічыцца на 9%

13.05.2010 10:19 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў начальнік прадстаўніцтва Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна‑курортным лячэнні насельніцтва Валерый Гаруноў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 12 мая.

Ён адзначыў, што канчаткова кошт пуцёвак не зацверджаны.

Летась ён складаў у сярэднім 560 тыс. рублёў.

Паводле слоў Гарунова, датацыя са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на адну пуцёўку ў аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем складзе 280 тыс. рублёў (255 тыс. рублёў у 2009 годзе), у аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем — 120 тыс. рублёў (110 тыс.), у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш чым 9 дзён — 125 тыс. рублёў (115 тыс. рублёў у 2009 годзе).

Таксама Мінгарвыканкам дадаткова выдзеліць сродкі

для работнікаў бюджэтнай і камунальнай сфер, яны атрымаюць дапамогу ў аплаце адпачынку дзіцяці ў памеры да 240 тыс. рублёў

.

Для таго каб скарыстаць льготу для дзіцячага аздараўлення Гаруноў рэкамендаваў звяртацца ў камісію па аздараўленні па месцы працы. Калі такой няма — у прадстаўніцтва Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна‑курортным лячэнні насельніцтва па месцы жыхарства. Там выдадуць даведку аб тым, што дзіця мае права на датацыю на пуцёўку ў аздараўленчы лагер і паведамяць, у якім з іх ёсць месцы.

Гаруноў паведаміў, што цяпер месцы ў большасці аздараўленчых лагераў зарэзерваваныя. Аднак ён адзначыў, што пасля 25 мая месцы ў аздараўленчых лагерах будуць, паколькі »традыцыйна выкупляюць не ўсе з забраніраваных». Як правіла, падчас першай змены ў лагерах застаюцца свабодныя месцы, а самай запатрабаванай з’яўляецца другая. Інфармацыя аб аздараўленчых лагерах размешчана на сайце Мінгарвыканкама. Звесткі будуць папаўняцца, падкрэсліў Гаруноў.


Алена Спасюк, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў начальнік прадстаўніцтва Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна‑курортным лячэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика