Рух «За Свабоду» не выбірае адзінага з Радай інтэлігенцыі
18.05.2010 16:42
—
Новости Общества
|
Рух «За Свабоду» спыняе кансультацыі па адзіным кандыдаце з Радай інтэлегенцыі.
Звязана гэта з тым, што за ўвесь час рух не атрымаў ніякіх прапановаў па іншых прэтэндэнтах, кажа Віктар Карніенка. «Кансультацыі павінны рухацца наперад, а не стаяць на адным месцы. Мы прыйшлі, засведчылі сваю пазіцыю. Яе сутнасць у тым, што ў нас ёсць кандыдат, з усіх апазіцыйных самы моцны, самы раскручаны. У нас ёсць стратэгія, план дзейнасці, праграма. Мы гатовыя ў такім комплексе разглядаць прапановы іншых кандыдатаў. Але прапановаў няма. Нам прапануюць нейкую працэдуру. Таму мы спынілі да таго, часу пакуль не будзе комплекснай прапановы». Спыняць перамовы ў рамках Беларускага незалежніцкага блоку рух «За Свабоду» не збіраецца. Віктар Карніенка назваў гэты кірунак прыярытэтным.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спыняць перамовы ў рамках Беларускага незалежніцкага блоку рух «За Свабоду» не збіраецца.
|
|