Навучальны год ва ўсіх школах Беларусі скончыцца 31 мая, а потым — іспыты
24.05.2010
—
Новости Общества
|
Навучальны 2009/2010 год у агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання заканчваецца 31 мая, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.Завяршэнне навучальнага года для асноўнай колькасці школьнікаў азначае і старт летняй аздараўленчай кампаніі, але для 9‑х і 11‑х класаў пачынаецца гарачая пара іспытаў.
Выпускныя экзамены пройдуць з 1 чэрвеня па 12 чэрвеня. Нагадаем, што сёлета зменаў у плане здачы выпускных экзаменаў на ўзроўні агульнай базавай і сярэдняй адукацыі няма. Выпускнікі базавай школы здаюць чатыры абавязковыя іспыты (беларускую або рускую мовы, матэматыку — пісьмова, гісторыю Беларусі — вусна і адзін іспыт на выбар). Выпускнікі сярэдняй школы здадуць тры іспыты. З іх абавязковымі з’яўляюцца два пісьмовыя: па мове (беларускай або рускай — на выбар вучня) і па матэматыцы. Трэці іспыт вучні выбіраюць самастойна. Прычым выпускнікі 11‑х звычайных і штрыхкласаў школ, гімназій і ліцэяў Беларусі будуць здаваць іспыты па аднолькавых заданнях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навучальны 2009/2010 год у агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання заканчваецца 31 мая, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.
|
|