КУСТ
25.05.2010
—
Новости Общества
|
— Пра Куста мне расказала Праскоўя Муравейка, знаўца колішніх традыцый і незлічонай колькасці земляробча-абрадавых песень. Яна была сапраўднай скарбонкай народнай культуры — прыгадвае Сяргей Выскварка сваю старэйшую аднавяскоўку. — А фальклорны калектыў пластоцкага Дома культуры па ўспамінах узяўся за рэканструкцыю гэтай траецкай жаночай гульні-карнавала.
— Ад часоў вайны не спраўлялі ў нас Тройцу па старажытнай традыцыі, — тлумачыць Сяргей Выскварка. — Акупацыя зламіла дух людзей, забрала моц і жыццёвую радасць. Удовы і маці палеглых на фронце і ў партызанах сыноў не маглі болей спяваць вясёлыя і сцвярджальныя песні, радавацца жыццю. Любаншчына хоць гераічная і няскораная зямля, але колькі тут пагарэла вёсак! Толькі ў нашым Пластку засталіся чатыры хаты. Па выглядзе сённяшняй вёскі не здагадаешся, што тут была выпаленая зямля і спынялася нават само жыццё. Магчыма, старэйшыя жыхары, якія прыйшлі паглядзець на свята, не верылі вачам, што Куст вярнуўся, ён зноў ідзе шырокай вуліцай і зноў, як некалі, гучыць песня: "Ой, выйдзі, пане, ды з новага дому, ды вынясі Кусту хоць па залатому"...
Любанская Тройца адметная тым, што ў падчас абраду не толькі смажаць на вогнішчы
яечню, але і вараць яйкі ў вялікім чыгуне, каб потым раздаваць іх як сімвал грамады,
сваяцтва, еднасці. Яшчэ адным сімвалам моцнай вясковай сям'і з'яўляецца гульня
"кумленне". Дзяўчынкі-падлеткі, маладзіцы і старэйшыя жанчыны-бабулі завязалі
на бярозавыя галінкі стужкі — як бы далі своеасаблівае абяцанне заставацца і надалей
прыяцелькамі, сяброўкамі і добрымі суседкамі. Звязвалі затым гэтыя каляровыя дрэўцы
і хадзілі карагодам праз "вароты", трымаючыся за рукі і зноў спяваючы. А потым
кідалі свае вяночкі на высокую бярозу. Сёлета на Любаншчыне, як ні дзіўна, ужо закаласілася жыта і паднялося нават вышэй пояса. Напэўна, сёлетняе жніво прыйдзе сюды рана. Але што пра гэта загадзя загадваць. Час пакажа. Лепш хай будзе, як спяваецца ў траецкай песні: "Няхай наша жыта ды ў полі буяе, няхай Куст наш ды па свеце гуляе!" Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ройцу з ваджэннем Куста на Любаншчыне пачалі святкаваць адносна нядаўна. Толькі чацвёрты год, як гэты абрад вернуты, можна сказаць, з небыцця. Па вялікай...
|
|