Расследаванне крымінальнай справы аб забойстве касіра «Абсалютбанка» зацягваецца
26.05.2010 14:31
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў журналістам 26 мая ў Мінску генеральны пракурор Рыгор Васілевіч. «Я пракуратуру Мінска арыентую, каб усё было дасканала вывучана. У тым ліку і віна службовых асоб, якія не стварылі бяспечных умоў працы касіру», — сказаў ён.Паводле слоў Васілевіча, у абменным пункце, дзе працавала касір, «былі створаны ідэальныя ўмовы для падрыхтоўкі і ўчынення злачынства». У прыватнасці, злачынца мог лёгка схавацца, каб яго не ўбачыў у дзвярное вочка касір. «Я не лічу, што да службовых асоб трэба прымяняць драконаўскія меры. Але адказнасць у выглядзе штрафу, іншых мер пакарання павінна быць», — сказаў Васілевіч. Дваццаціаднагадовы эксперт па банкаўскіх аперацыях Таццяна Пятрова была забіта падчас рабавання абменнага пункта ў Мінску 10 снежня мінулага года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў журналістам 26 мая ў Мінску генеральны пракурор Рыгор Васілевіч. «Я пракуратуру Мінска арыентую, каб усё было дасканала вывучана. У тым ліку і... |
|